Грамадства44

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ

Карзюк вядомы актыўны членствам у байкерскім клуба Iron Birds, у якім удзельнічае і Віктар Лукашэнка.

«Генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Карзюк вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў і звольнены са службы ў органах унутраных спраў па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення», — гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі.

Дзмітрый Карзюк нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. У органах унутраных спраў — з 1993 года. Служыў інспектарам ДПС, камандзірам узвода, камандзірам асобнай роты ДПС, начальнікам аддзела ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У 2008‑2009 гадах узначальваў ДАІ Партызанскага раёна Мінска, у 2009‑2016 — начальнік ДАІ МІнска.

З 2016 па 2021 год узначальваў ДАІ.

Ён з'яўляецца актыўным членам байкерскага клуба Iron Birds, у якім удзельнічае і Віктар Лукашэнка, таксама быў гуляў у хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары4

  • А яшчэ
    28.10.2026
    Адмазывау́ ад розных штрафау́ ды аварый лукашыстау́ ды іх родных калі быу́ начальнікам даі
  • -ОВ
    29.10.2026
    Мо яму пенсію шайбамі выдаваць?
  • Барадзед 216
    29.10.2026
    Лукашыст, канешне. Але, здаецца, пры ім у Менску пачалі масава рабіць "карманы" для паваротаў налева, памянялі разметку дарог, аўтаматызавалі кіраванне трафікам - што значна знізіла колькасць цяжкіх ДТЗ і коркаў. То-бок тэхнічна ён добра спрацаваў, а па сумленні чалавечым - ну, кожнаму свае.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць