Ціханоўская сустрэлася з Пашынянам і падзякавала яму
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам адбылася ў Дубліне падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Бакі абмеркавалі становішча беларусаў у Арменіі і развіццё супрацоўніцтва на ўзроўні грамадзянскай супольнасці і парламентаў, і дамовіліся актывізаваць працу ў гэтых напрамках.
Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ер-міністру за тое, што Арменія не выдае беларускіх грамадзян на запыты рэжыму Лукашэнкі, а таксама — за запрашэнне на папярэдні саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
«Я вельмі цаню падтрымку Арменіі і нашу гатоўнасць да дыялогу. Для нас важна развіваць супрацоўніцтва, падтрымліваць сувязі паміж нашымі народамі і разам шукаць магчымасці дапамагаць беларусам».
Чытайце таксама:
Ціханоўская пагаварыла з прэм'ерам Грузіі пра становішча беларусаў у гэтай краіне
Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка