Ціханоўская пагаварыла з прэм'ерам Грузіі пра становішча беларусаў у гэтай краіне
Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ і міністаркай замежных спраў Макай Бачарышвілі на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне, паведамляе прэс-служба беларускай дэмакратычнай лідаркі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на пытанні беларусаў у Грузіі, у тым ліку праблемы з легалізацыяй, дакументамі і атрыманнем дазволаў на пражыванне.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Ціханоўская падкрэсліла важнасць абароны правоў беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну праз палітычны пераслед.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары