У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»
Брэсцкая кампанія «Савушкаў прадукт» выпусціла новы малочны напой са смакам какавы. Пра навінку, якую заўважылі карыстальнікі Threads, паведамляе Blizko.by.
Бутэлька аб'ёмам 750 мілілітраў у адной з гандлёвых сетак каштуе 4,15 рубля. Адзін з карыстальнікаў Threads пахваліў напой, назваўшы яго адной з найбольш удалых навінак кампаніі.
Новы малочны кактэйль нагадвае какаву Nesquik, але прадаецца не ў выглядзе парашку, а як ужо гатовы напой з малаком і цукрам. Яго трэба піць халодным.
Пра падабенства з Nesquik сведчыць і афармленне ўпакоўкі: асноўны колер бутэлькі — жоўты, а частка надпісаў выкананая сінім і блакітным колерамі.
Чытайце таксама:
Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы
Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат
Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей
У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?