Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?
Жанчына з Мінска набыла набор цукерак «Бутэлечкі» ад фабрыкі «Камунарка», але, адкрыўшы ўпакоўку праз некалькі месяцаў, выявіла, што цукеркі з лікёрам унутры пустыя. Гэтым адкрыццём яна падзялілася ў Threads.
Паводле слоў жанчыны, цукеркі з лікёрам і каньяком яна купіла яшчэ ўлетку, але паспытала толькі праз некалькі месяцаў. Першая цукерка была без начынкі, а пасля распакоўкі другой высветлілася, што яна таксама пустая.
У каментарах прадстаўнікі «Камунаркі» патлумачылі, што шакаладныя цукеркі з лікёрам вырабляюцца ўручную і вельмі адчувальныя да тэмпературы і вільготнасці. Пры неспрыяльных умовах глазура можа размякчацца, а алкагольная начынка — перацякаць у шакаладны пласт. У выніку ствараецца ўражанне, што ўнутры цукеркі нічога няма.
На фабрыцы таксама адзначылі, што тэрмін прыдатнасці такіх цукерак складае ўсяго тры месяцы. Іх вырабляюць невялікімі партыямі. Паводле ж слоў пакупніцы, з моманту набыцця цукерак прайшло ўжо больш часу.
Чытайце таксама:
Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках
Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?
Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?