Здароўе

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?

Многія бацькі стараюцца абмяжоўваць колькасць салодкага ў дзіцячым рацыёне. Але даследаванні паказваюць, што вынік можа аказацца зусім не такім, на які разлічваюць дарослыя. Дыетолаг тлумачыць, які падыход да салодкага можа быць больш карысным.

Як тлумачыць дыетолаг Брын Бідэр з Універсітэта Маямі на старонках The Conversation, пастаянныя забароны могуць даваць супрацьлеглы эфект. Прычым праблема не толькі ў тым, што бацькі абмяжоўваюць колькасць салодкага, але і ў тым, як яны ставяцца да розных прадуктаў і што кажуць пра іх дзецям.

Абмежаванне прыводзіць да пераядання

Бацькі нярэдка дзеляць ежу на «добрую» і «дрэнную». Гародніна лічыцца карыснай, а цукеркі і пірожныя трапляюць у катэгорыю таго, чаго лепш пазбягаць. Вядома, розныя прадукты маюць розную харчовую каштоўнасць. Але калі дзіця пастаянна чуе такія ацэнкі, гэта можа паўплываць на яго стаўленне да ежы.

Замест таго каб успрымаць харчаванне як спосаб задаволіць голад і атрымаць неабходныя рэчывы, дзіця можа пачаць ацэньваць сябе паводле таго, што яно з'ела. Адны прадукты становяцца нагодай для гонару, а іншыя выклікаюць пачуццё віны.

Асабліва моцна на дзяцей могуць уплываць адкрытыя забароны. Напрыклад, калі яны ведаюць, што дома ёсць цукеркі, але тыя схаваныя ў шафе і браць іх без дазволу нельга.

Даследаванні паказваюць, што такія абмежаванні здольныя ўзмацняць цікавасць да забароненай ежы. Калі дзіця нарэшце атрымлівае да яе доступ, яму можа быць цяжэй спыніцца, нават калі яно ўжо сытае.

Пры гэтым, калі бацькі проста не купляюць салодкага, каб заахвоціць дзіця да больш збалансаванага харчавання, такога эфекту можа не быць. Навукоўцы называюць гэты падыход схаваным абмежаваннем, бо дзіця не сутыкаецца з непасрэднай забаронай на жаданыя прадукты.

Што рабіць бацькам, каб дзеці не пераядалі

На думку дыетолага, галоўнае — навучыць дзіця прыслухоўвацца да ўласнага арганізма, распазнаваць голад і насычэнне. Таму не варта прымушаць яго даядаць усё з талеркі або пастаянна кантраляваць колькасць з'едзенага.

Такі падыход называюць інтуітыўным харчаваннем. Для дзяцей яго прапануюць адаптаваць паводле мадэлі амерыканскай спецыялісткі Элін Сатэр. Яна прадугледжвае просты падзел адказнасці: бацькі вырашаюць, што і калі падаваць на стол, а дзіця само выбірае, што з прапанаванага і колькі з'есці.

Важна таксама выкарыстоўваць нейтральную мову, не дзяліць ежу на «добрую» і «дрэнную». Замест гэтага можна тлумачыць, як розныя прадукты ўплываюць на арганізм. Напрыклад, цукеркі хутка даюць энергію, некаторыя прадукты дапамагаюць расці мышцам, а іншыя падтрымліваюць добры зрок.

Дыетолаг раіць далучаць дзяцей да планавання меню і пакупак, дазваляць ім выбіраць любімыя ласункі. Пры гэтым салодкае можна час ад часу падаваць разам з асноўнай ежай, а не толькі ў якасці ўзнагароды за з'едзены абед.

Не варта таксама каментаваць, што і колькі есць дзіця, нават калі хочацца пахваліць яго за карысную ежу. Значна важней паказваць добры прыклад уласнымі харчовымі звычкамі.

Часам можна дазволіць дзецям есці салодкае без абмежаванняў, напрыклад падчас святаў. Як паказвае асабісты досвед дыетолага, пасля такога частавання цікавасць да цукерак можа аслабнуць. Асабліва калі ласункі застаюцца даступнымі і ў звычайныя дні, а не ператвараюцца ў забаронены плод.

Адзін дзень, калі дзіця з'ела зашмат салодкага, не вызначае стан яго здароўя, нагадвае спецыялістка. А вось прыемныя ўспаміны пра святы з сям'ёй і сябрамі могуць застацца на ўсё жыццё.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць