Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў
52‑гадовы былы расійскі хакеіст Аляксей Манахаў загінуў на вайне супраць Украіны. Пра гэта паведаміла Федэрацыя хакея гарадской акругі Электрасталь, піша расійскае выданне Sputnik.
Аляксей Манахаў
Амаль усю прафесійную спартыўную кар’еру Манахаў правёў у Беларусі. Ён выступаў за гродзенскі «Нёман», мінскія «Цівалі» і «Керамін», «Гомель», магілёўскае «Хімвалакно», а таксама «Віцебск» і «Брэст».
У складзе «Цівалі» Аляксей Манахаў стаў чэмпіёнам Беларусі ў сезоне 1999/2000. У сезоне 2001/2002 разам з «Гомелем» ён выйграў Кубак Беларусі.
Акрамя таго, ён чатыры разы станавіўся срэбным прызёрам чэмпіянату Беларусі — у сезонах 1992/1993, 1993/1994, 1995/1996 і 1996/1997. У сезоне 1997/1998 ён заваяваў бронзавы медаль.
Пасля вяртання з Беларусі Манахаў некалькі гадоў працаваў трэнерам у спартыўнай школе алімпійскага рэзерву ў расійскім горадзе Электрасталь.
Чытайце таксама:
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі