Мінскае метро да канца года атрымае яшчэ 15 сучасных вагонаў
Да канца 2026 года Мінскі метрапалітэн атрымае яшчэ 15 вагонаў новага пакалення. Пра гэта паведамляе News.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка метро Андрэя Дроба.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Цяпер на трох лініях мінскага метро працуе 418 вагонаў, з іх 87 уваходзяць у сучасныя саставы «Мінск-2024». Новыя вагоны павінны прыбыць у сталіцу да канца года.
Саставы новага ўзору адрозніваюцца больш плаўным ходам, паніжаным узроўнем шуму і адсутнасцю ўнутраных перагародак паміж вагонамі. Дзякуючы гэтаму пасажыры могуць перамяшчацца па ўсім цягніку.
Змянілася і абсталяванне кабіны машыніста: там паставілі электронныя панэлі кіравання і зручныя сядзенні. Акрамя таго, у новых цягніках прадугледжаная магчымасць аўтаматычнага руху.
Чытайце таксама:
Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі
Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай
У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі
У мінскім метро патлумачылі, як працуюць дзверы на платформе зялёнай веткі