Грамадства

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай

Будаўніцтва чацвёртай лініі метро ў Мінску пачнецца з шасцікіламетровага ўчастка ад плошчы Бангалор да Вяснянкі.

Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Чэрнікава з калектывам Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна, паведамляюць «Мінск-Навіны».

— Метрапалітэн адыгрывае ключавую ролю ў сістэме грамадскага транспарту, бо штодня яго паслугамі карыстаюцца сотні тысяч жыхароў і гасцей сталіцы, — падкрэсліў дырэктар Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Іван Мікульскі. — Развіццё падземкі адлюстравана ў генеральным плане горада, і ўся праектная дакументацыя ствараецца ў адпаведнасці з закладзенымі ў яго параметрамі.

Цяпер найбольш актыўна будуюцца тры станцыі Зелёналужскай лініі — «Камароўская», «Пярэспа» і «Парк Дружбы народаў».

— Сёння танэлепраходчыя механізаваныя комплексы «Алеся» і «Марыя» знаходзяцца ў раёне вуліцы Старажоўскай і побач з «Камароўскай», — дадаў Іван Мікульскі. — Што тычыцца перспектыў развіцця падземкі, то не адыходзім ад планаў: у бліжэйшай будучыні маем намер прыступіць да будаўніцтва чацвёртай (кальцавой) лініі. Неабходная праектная дакументацыя ўжо распрацоўваецца. Чакаецца, што першы ўчастак працягласцю 6 км злучыць «Парк Дружбы народаў» з мікрараёнам Вяснянка. На гэтым участку будуць тры станцыі, а ў далейшым лінія пойдзе ў бок «Пушкінскай».

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца1

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца1

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць