БЕЛ Ł РУС

Кіроўца маршруткі адмовіўся везці дзіця, якое не мела наяўных грошай. Ці меў ён рацыю?

18.11.2026 / 19:02

Nashaniva.com

Кіроўца маршруткі №1499-ТК, якая курсуе паміж мінскім аўтавакзалам «Цэнтральны» і Заслаўем, не дазволіў дзіцяці скарыстацца паслугай перавозкі, бо яно не змагло аплаціць праезд гатоўкай. У дзіцяці была толькі банкаўская картка. Гісторыя атрымала шырокі розгалас у сацыяльных сетках, піша выданне pristalica.by.

Здымак ілюстрацыйны

На сітуацыю адрэагавалі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь». Там пацвердзілі, што кіроўца не змог прыняць аплату карткай праз разраджаны тэрмінал. Аднак на прадпрыемстве падкрэслілі, што гэта не апраўдвае сітуацыю, калі дзіця пакінулі на вуліцы.

Кіроўцу вынеслі дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе заўвагі. Акрамя таго, перавозчык правёў прафілактычную гутарку з усімі астатнімі кіроўцамі.

На прадпрыемстве адзначылі, што праблемы з разрадкай тэрміналаў не маюць сістэмнага характару і ўзнікаюць толькі час ад часу.

У каментарыях да паведамленняў пра гэты выпадак пасажыры таксама скардзіліся, што на маршруце кіроўцы рэдка выдаюць чэкі. У «Сталічным транспарце і сувязі» патлумачылі, што пасля аплаты праезду кіроўца абавязаны выдаць пасажыру дакумент, які пацвярджае аплату.

Нявыдача квітка лічыцца парушэннем правіл выкарыстання касавага абсталявання. У такіх выпадках пасажыры могуць звяртацца ў адпаведныя органы, напрыклад у інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў. Калі парушэнне пацвердзіцца, вінаватага прыцягнуць да адказнасці.

Чытайце таксама:

У Мінску адмяняюць маршрутку з Новай Баравой у Сухарава

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю

Каментары да артыкула