З 16 лістапада ў Мінску спыняе працу маршрутка № 1008-ТК, якая злучае мікрараён Новая Баравая з Сухаравам. Як паведамілі ў «Сталічным транспарце і сувязі», для абслугоўвання гэтага маршруту не ўдалося знайсці перавозчыка.

Адмену маршруткі паспрабуюць часткова кампенсаваць павелічэннем колькасці аўтамабіляў на іншых маршрутах. Так, з 11 лістапада больш машын пачало абслугоўваць маршрут № 1111‑ТК «Азярцо — Бараўляны». А з аўторка, 17 лістапада, павялічаць колькасць аўтамабіляў на маршруце № 1152‑ТК «Лошыца-2 — Новая Баравая».
Маршрутка № 1008‑ТК злучала Новую Баравую і Сухарава. Яе шлях пачынаўся на паўночным усходзе Мінска, за межамі МКАД, і заканчваўся на заходняй ускраіне горада.
Маршруты № 1111‑ТК і № 1152‑ТК таксама дазваляюць дабірацца з поўначы Мінска на поўдзень, у тым ліку ў Малінаўку і Лошыцу. Аднак яны не забяспечваюць прамога злучэння прыгарадаў з Сухаравам і Кунцаўшчынай, якое раней давала маршрутка № 1008-ТК.
Каментары