Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве
На тэлеканале АНТ выйшаў рэпартаж з Быхава, у якім пагаварылі з аўтарам скульптуры Аляксандрам Міньковым і паказалі, што ў яго атрымалася пасля перараблення.
У размове скульптар заявіў, што афіцыйная камісія ягоную працу не прымала.
«Прыязджалі, глядзелі, сказалі, што ўсё нібыта задавальняе. Вырашылі адкрыць», — расказаў ён.
Аляксандр Мінькоў таксама паведаміў, што неўзабаве на скульптуру плануюць правесці аўкцыён. Паводле яго слоў, ужо ёсць ахвотныя набыць работу, якія звяртаюцца да яго асабіста.
Колькі грошай прапануюць за «Жанчыну-маці», аўтар не раскрыў. Аднак на пытанне, ці большая гэта сума за тую, якую прапаноўваў выканкам, адказаў: «Вядома!»
Чытайце таксама:
«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»