Меркаванні

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі

Калі гэта «рэалізм», то вось яна — рэальнасць. Хворая, скалечаная, глядзіць пустым позіркам спадылба, піша Алесь Кіркевіч на budzma.org. 

Новы помнік «Жанчыне-маці» ў Быхаве. Фота: bykhov.by

Разглядаючы скульптуру моднага апошнім часам «манументаліста» Аляксандра Мінькова, смяяцца не хочацца. Зусім. Персанаж, створаны аўтарам, выклікае змяшаныя пачуцці. Спагаду. Неспакой. Трывогу. Агіду. Урэшце …эфект uncanny valley або «злавеснай даліны».

Гэта калі з чалавекападобнымі фігурамі на першы погляд усё ОК, але дыспрапорцыя і нават дробныя адхіленні ў знешнасці — пужаюць. Падабенства да чалавека не нараджае эмпатыі. Наадварот. Выклікае паніку і жах. Эвалюцыйныя механізмы псіхікі, адшліфаваныя сотнямі тысяч год, крычаць: «Бяжы адсюль!»

Чорнае — гэта белае. Адхіленне — гэта норма

Чаму так? Бо гэта не чалавек. А нешта, што хоча быць падобным да чалавека. Робат, пачвара, хворы экзэмпляр… усё, што-заўгодна. Але — яно небяспечнае. Здаецца, дзеці ж таксама ствараюць не ідэальныя партрэты ды скульптуры. Але яно — мілае. Чаму ў выпадку дзіцячых малюнкаў мы не адучваем неспакою ці агіды?

Дзеці малююць і лепяць адпаведна свайму ўзроўню ведаў і ўменняў. Дзіця можа і шпалеры размаляваць або — змыць дакументы бацькоў ва ўнітаз. Бывае. Але… калі падобным займаецца дарослы чалавек, гэта дзіўна, праўда? Уявіце дарослага, які робіць змыванне ва ўнітаз дакументаў — сваёй прафесіяй? Творчым крэда?..

У нашым выпадку, дзяржава прымае адпаведнага персанажа ў творчы саюз. Дае яму дзяржзамову на стварэнне мастацкага аб’екта. З помпай адкрывае гэты «твор» ды асвятляе ў СМІ… То-бок — робіць адхіленне ад нормы — нормай. У той час як тысячы нашых мастакоў былі вымушаныя з’ехаць або застаюцца ў Беларусі, але — па-за прафесіяй. Бо яны ў дзяржаўную «норму» не ўпісваюцца.

Kampazicyja Aliaksandra Mińkova «Alieś i Aliesia» ŭ Kasciukovičach
Кампазіцыя Аляксандра Мінькова «Алесь і Алеся» ў Касцюковічах. Фота: golkby

Калі гэта «рэалізм», то вось яна — рэальнасць

Вы можаце запярэчыць: на Захадзе поўна дзіўнага мастацтва. Правакацыйнага, выродлівага, прымітыўнага, створанага хворымі людзьмі, якія самі падкрэсліваюць свае разлады, або — створанага пад уздзеяннем розных рэчываў… ОК. Але ёсць адно «але». Ніхто не кажа, што гэта — рэалізм. У нашым выпадку — гэта «рэалізм». А значыць, вось яна — рэальнасць.

Памятаеце старую прыказку «вочы — люстэрка душы»? Дык вось, мастацтва — люстэрка душы грамадства.

«Быхаўская мадонна» — дакументальнае сведчанне стану душы нашай Беларусі. Ціхі бяздумны погляд у нікуды, а ў дадатак — лёгкая ўсмешка чалавека, які толькі што кагосьці задушыў, не міргнуўшы вокам. Бо… паняцце «нормы» даўно размытае.

Анкалогія душы

Пра што гэта гісторыя? Крызіс у дзяржаве ці грамадстве рэдка прыходзіць адзін. Рэдка здараецца толькі ў адной канкрэтнай сферы: у палітыцы, у судовай сістэме, у эканоміцы, у адукацыі, у гуманітарных навуках… Крызіс — сістэмны. І мастацтва, як люстэрка душы, дакументуе ўвесь гэты жах. Роўна як карта хваробы дакументуе анкалогію, напрыклад.

Не ведаю, які лёс чакае беларускіх «ленінаў» ці скульптуру крата-хакеіста ў Салігорску. Напэўна — знясуць і хлоркай памыюць.

Skuĺptura krata-chakieista ŭ Salihorsku
Скульптура крата-хакеіста ў Салігорску. Фота: esoligorsk.by

А вось «быхаўскую мадонну» я ўсё ж пакінуў бы. Не ў Быхаве, але ў адпаведнай кунсткамеры. У адпаведнай зале. З узроставым цэнзам «18+».

Навошта? Бо гэта, роўна як і фота гвалту сілавікоў з пратэстаў або макулатура з-пад пяра прапагандыстаў, — сведчанне хваробы. Сведчанне дэградацыі і кветак, якія вырастаюць на гэтай бязрадаснай ніве.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары81

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць