«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»
Свежая работа скульптара Аляксандра Мінькова, нядаўна пастаўленая ў Быхаве, выклікала шмат негатыўнай рэакцыі, якую часткова падзяляе нават кіраўніцтва мясцовага райвыканкама. Але ў блогеркі Ганны Бонд (Бандарчук) на гэты конт адметнае меркаванне — пазітыўнае.

«Падтрымаю скульптара і яго работу «Жанчыне-маці», пастаўленую ў Быхаве.
Мне праца падалася кранальнай. Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці.
Мы ўсе не ідэальныя, і работы нашы таксама.
Яшчэ ў 1853 годзе нямецкі філосаф Карл Розенкранц напісаў фундаментальную працу «Эстэтыка брыдкага», даказаўшы, што «непрыгожае» — гэта такая ж паўнавартасная эстэтычная катэгорыя, як і «выдатнае», — напісала блогерка ў Threads.

Скульптурную кампазіцыю «Жанчыне-маці», прымеркаваную да абвешчанага ўладамі Года беларускай жанчыны, паставілі ў быхаўскім парку імя 60‑годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятарамі праекта выступілі грамадскія арганізацыі і Моладзевая рада пры райсавеце дэпутатаў, а грошы выдзеліла Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. На адкрыццё сагналі школьнікаў і бюджэтнікаў з чырвона-зялёнымі сцяжкамі, а чыноўнікі пад лірычную музыку здымалі з фігур пакрывала.
Пасля таго, як скульптуру пачалі актыўна абмяркоўваць у сеціве, каментары ў асноўным былі крытычныя і здзеклівыя. Нават мясцовыя ўлады, якія ўрачыста адкрылі помнік, пазней прызналі, што да яго ёсць «вялікія заўвагі», і паабяцалі выправіць недахопы да канца тыдня.
Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў
Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі
«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам
У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку
Каментары