«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў
«Белтэлекам» усё ж павысіць кошт сваіх паслуг, нягледзячы на нядаўнюю адмену раней анансаванага падаражання. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 29 лістапада 2026 года і закрануць як прыватных кліентаў, так і юрыдычных асоб.
Фота ілюстрацыйнае
Першапачаткова кампанія планавала змяніць цэны з 1 лістапада. Падаражанне павінна было закрануць, у прыватнасці, хатні інтэрнэт byfly і комплексныя пакеты паслуг «ЯСНА». Аднак неўзабаве пасля абвяшчэння гэтых планаў аператар паведаміў у сацыяльных сетках, што павышэнне коштаў адмяняецца.
Цяпер «Белтэлекам» вярнуўся да перагляду тарыфаў і прызначыў новую дату ўвядзення змененых цэн — 29 лістапада. Азнаёміцца з поўным пералікам зменаў па асобных тарыфных планах можна на афіцыйным сайце кампаніі.
Чытайце таксама:
«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе
«Белтэлекам» заклікае адключаць мадэмы і ТБ-прыстаўкі ў навальніцу