БЕЛ Ł РУС

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам

20.11.2026 / 21:27

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў адзінай перашкодай для завяршэння расійска-ўкраінскай вайны асабістую непрыязнасць паміж Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, і сцвярджае, што прэзідэнт Расіі нібыта гатовы да спынення вайны шляхам перамоў.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev / Pool Photo via AP

«Учора раніцай мы гаварылі з прэзідэнтам Пуціным пра цудоўную амерыканскую эканоміку. Ён выказаў сваё жаданне спыніць вайну з Украінай дыпламатычным шляхам. Я гаварыў таксама з прадстаўнікамі — у іх складаная праца. Праблема ў тым, што прэзідэнт Зяленскі і прэзідэнт Пуцін надзвычай ненавідзяць адно аднаго. Калі б гэта было інакш, гэта была б самая лёгкая вайна з васьмі, якія я спыніў, але рэдка ўбачыш такую ўзаемную нянавісць», — сказаў Трамп падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме 20 лістапада.

Таксама ён сцвярджае, што Пуцін сказаў яму, што не пайшоў бы з вайной супраць Украіны, калі б на той момант ЗША ўзначальваў менавіта Трамп.

«Пуцін сказаў учора ўвечары, што гэтай вайны не было б. Я спытаў яго: калі б я быў прэзідэнтам, ці пайшоў бы ты туды? Ён кажа: не. І на нашу краіну гэта дрэнна паўплывала», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву

Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру

Пасля перамоў з Пуціным Трамп патэлефанаваў удзельнікам «кааліцыі ахвотных»

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні

Каментары да артыкула