Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус заклікаў еўрапейцаў прыняць запрашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прыехаць у Маскву да перамоваў. Паводле яго слоў, адмовіцца ад такой прапановы было б няправільным сігналам. Пра гэта ён заявіў 20 лістапада ў Варшаве, піша Deutsche Welle.

«Калі зараз ён падае першыя сігналы і запрашае еўрапейцаў у Маскву, то гэта можна толькі вітаць», — лічыць Барыс Пісторыус.
Разам з тым нямецкі міністр падкрэсліў, што галоўным крытэрыем павінны быць не заявы, а рэальныя вынікі. Ён настойвае, што перамовы пра завяршэнне вайны немагчымыя без спынення агню. Паводле Пісторыуса, Расія павінна прадэманстраваць сапраўдную гатоўнасць да перамір’я, каб перамоўны працэс не стаў спосабам зацягвання часу і прыкрыццём для працягу баявых дзеянняў.
У Маскве чакаюць адказу еўрапейцаў на запрашэнне Пуціна. Намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што ў выпадку станоўчага адказу падрыхтоўка візіту будзе праведзеная ў максімальна сціслыя тэрміны. Пры гэтым ён удакладніў, што магчымы прыезд прадстаўнікоў так званай еўрапейскай тройкі не азначае іх далучэння да перамоў Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве ЗША.
Пуцін паведаміў пра запрашэнне еўрапейцаў у Маскву пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і старшынёй КНР Сі Дзіньпінам у кітайскім Шэньджэні. Паводле яго слоў, прапанову зрабілі пасля таго, як амерыканскі бок настойваў на ўдзеле еўрапейцаў у перамовах па Украіне. Пуцін заявіў, што Маскве трэба зразумець, з якімі прапановамі Еўропа прыйдзе на такую сустрэчу.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, наадварот, назваў магчымы візіт еўрапейскіх лідараў у Маскву памылкай. Ён лічыць, што перамовы варта праводзіць на нейтральнай тэрыторыі — у любым горадзе і краіне. Паводле Зяленскага, запрашэнне прыехаць у Маскву само па сабе не сведчыць пра гатоўнасць расійскага боку да сапраўдных дамоўленасцяў.
Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне
Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары