БЕЛ Ł РУС

Скіндзераў насамрэч у вышуку ў Беларусі. Але толькі за дачу хабару

21.11.2026 / 11:34

Nashaniva.com

Прадпрымальнік апублікаў фота са сваім тварам на стэндзе вышуку ў Віцебску.

Дзмітрый Скіндзераў. Фота: Дзмітрый Казлоў, Facebook

Прадпрымальнік Дзмітрый Скіндзераў, прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, расказаў падпісчыкам, па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі яго абвясцілі ў вышук.

Як аказалася, афіцыйна яго абвінавачваюць толькі паводле ч. 2 арт. 431 — дача хабару паўторна альбо ў буйной суме. За гэта Скіндзераву пагражае да 5 гадоў хіміі альбо ад 2 да 7 калоніі.

Здымак з гэтай інфармацыяй і са сваім тварам на міліцэйскім стэндзе вышуку ў Віцебску ён апублікаваў у твітары.

Фота: твітар Скіндзерава

Раней Скіндзераў заяўляў, што супраць яго ў Беларусі заведзеныя 12 крымінальных спраў, аднак доказаў гэтаму сцвярджэнню няма.

Літва пазбавіла прадпрымальніка прытулку і хоча дэпартаваць у Беларусь, аднак працэс прыпынены праз тое, што ён спрабуе абскардзіць рашэнне літоўскіх уладаў.

Чытайце таксама:

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула