БЕЛ Ł РУС

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах

22.11.2026 / 00:19

Nashaniva.com

«Нам яго рэкамендавалі, што вельмі добры скульптар і адзін-адзіны, хто можа зрабіць добра ў Магілёўскай вобласці», — кажуць у Быхаўскім райвыканкаме.

Фота: bykhov.by, АНТ

Аўтара «Быхаўскай мадонны» Аляксандра Мінькова выключылі з Беларускага саюза мастакоў, расказалі на АНТ.

Скандальную скульптуру, прысвечаную Году беларускай жанчыны, пасля пераробкі камісія яшчэ не прыняла, «мадонна» стаіць накрытая.

Загадчыца сектара культуры Быхаўскага райвыканкама Людміла Кечык апраўдваецца, як так выйшла, што выніковую скульптуру да адкрыцця профільныя чыноўнікі нават не бачылі: «Проста я ў гэты час адсутнічала».

«Нам яго рэкамендавалі, што вельмі добры скульптар і адзін-адзіны, хто можа зрабіць добра ў Магілёўскай вобласці», — кажа Кечык пра Мінькова.

Абноўленую скульптуру днямі будзе прымаць спецыяльная камісія.

Скульптар Мінькоў побач са сваёй скульптурай «Жанчыне-маці». Скрыншот відэа 

Сам скульптар прызнаецца, што пасля ўвагі да быхаўскай працы страціў заказы. «Пайду на Ozon працаваць, на склад». 

Мінькоў кажа, што залез у крэдыты — у тым ліку браў грошы на матэрыялы.

«Закончу — тады яны разлічацца, у мяне грошы будуць нейкія, сродкі, пакрыць даўгі… З «Алеся і Алесь» восем тысяч у мяне доўг вісіць». 

Чытайце таксама:

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай

Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Каментары да артыкула