Гэтай зімой пратэстуюць новыя беларускія электробусы
Пяць новых электробусаў вытворчасці «Белкамунмаш» плануюць вывесці на маршруты ўжо гэтай зімой. Першы доследны ўзор, здольны праязджаць да 500 кіламетраў за суткі, ужо выраблены і цяпер праходзіць выпрабаванні, паведамляе Times.by.
Фота: Times.by
Машыны будуць мець два спосабы сілкавання. Павольнае начное сілкаванне дазволіць праехаць да 250 кіламетраў на адным зарадзе. Другі спосаб — звышхуткае сілкаванне падчас змены кіроўцаў.
Новыя электробусы выпрабуюць на маршрутах з Мінска ў Фаніпаль і Смалявічы. Калі тэсты пройдуць паспяхова, на гэтых кірунках будуць працаваць выключна электробусы.
У перспектыве плануецца запусціць 20 такіх машын паміж Мінскам і Смалявічамі, а яшчэ 15 — паміж сталіцай і Фаніпалем.
Чытайце таксама:
ДАІ заклікае да максімальнай асцярожнасці ва ўмовах галалёдзіцы
Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым