БЕЛ Ł РУС

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў

22.11.2026 / 13:49

Nashaniva.com

Карціну Марка Шагала «Таямніца раніцы» (Mystère du Matin), якую каля 50 гадоў не паказвалі шырокай публіцы, выставяць на аўкцыён у Мюнхене 4 снежня. Пра гэта сведчыць каталог аўкцыённага дома Ketterer Kunst. Палатно ацэньваюць на 800 тысяч — 1,2 мільёна еўра.

Марк Шагал. «Таямніца раніцы», 1946—1948. Фота: Ketterer Kunst

На карціне 1946—1948 гадоў, якую мастак стварыў у ЗША пасля смерці жонкі Бэлы, адлюстраваныя характэрныя для яго творчасці вобразы: на пярэднім плане — пышны букет кветак і сіні певень, а за імі — пара закаханых у палёце, акно і каза.

У ліпені 1977 года Шагал напісаў ліст уладальніку карціны, у якім патлумачыў, што хацеў перадаць праз гэту работу радасць жыцця і шчасце кахання, падзяліўшыся імі з усімі, хто цікавіцца мастацтвам.

Першы ўладальнік палатна, выдавец Антон Шуц, набыў яго непасрэдна ў мастака для сваёй калекцыі. Апошнія паўстагоддзя карціна захоўвалася ў прыватным зборы ў Германіі.

Чытайце таксама:

Выйшла аўтабіяграфія Марка Шагала «Сваё»

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал

Каментары да артыкула