Меркаванні2929

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»

Добра, што «Наша Ніва» звярнула ўвагу на словы расійскага шоумена Парфёнава пра Шагала, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч. І сам пасля таго звяртае ўвагу на іншы цікавы элемент гэтага эпізоду, які тыя словы перакульвае.

Скрыншот з відэа

«Белоруссия здесь ни при чём», — кажа Парфёнаў у агулам добрым інтэрвію, — Ён французскі і рускі мастак яўрэйскага паходжання».

І ў гэты час аператар паказвае каменчык з магілы Шагала, з надпісам па-беларуску: «Вітаем з Радзімы, з Каханнем, Аляксандра».

Далей адбываецца кур’ёз. Парфёнаў кажа, што Набокаў быў расейскім патрыётам. На што журналістка кажа, як гэта, ён жа называў сябе амерыканскім пісьменнікам? Ані Шагал, ані Набокаў ўжо не могуць узяць удзел у гэтай дыскусіі. Значыць, будзем мы.

Мастак узгадаваўся ў беларускай правінцыі, дзе стыхія размаўляла на беларускай мове. Навокал народная культура беларусаў. Парфёнаў узгадвае Ідышлэнд. А якая яшчэ краіна Еўропы можа пахваліцца тым, што ідыш быў яе дзяржаўнай мовай? Вядома, Беларусь. Зразумела, Шагал не быў беларусам. Але Беларусь была яго Айчынай.

У 1990‑я стогадовыя бабулькі ў маёй вёсцы размаўлялі на чысцюткай беларускай, але дзівіліся, калі я называў іх мову беларускай. Яны называлі яе простай мовай і не ведалі, што яна беларуская. Але ад гэтага яна не пераставала быць беларускай. І беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі не пераставалі быць зямлёй беларусаў. І зямлёй генія Шагала.

Пакуль мы яго лічым сынам нашай зямлі (на што маем усе правы), значыць, ён такім і будзе для нас. А тое, што лічаць Парфёнавы, нам да «сиреневой луны». Забаўна, што над магілай Парфёнаў цытаваў верш Вазнясенскага пра Шагала, дзе галоўны матыў — васількі. Мы ж то ведаем, што гэта наша чароўная кветка.

Чаму, аднак, добра, што мы звярнулі ўвагу на яго словы… Прычына банальная. На гэтым кантрасце мы атрымалі яшчэ адну нагоду ўзгадаць нашага Шагала. Днямі быў анонс перакладу яго ўспамінаў на беларускую ад Сяргея Шупы. Не палянуйцеся замовіць. Эпізод з кнігі:

«Але хіба ж гэта Расія? Я Расію толкам і ня бачыў. Дзе той Ноўгарад, дзе Растоў, дзе Кіеў, дзе, дзе?

За ўсё маё жыццё да сённяшняга дня я бачыў толькі Петраград, Маскву, мястэчка Лёзна і Віцебск. Віцебск — гэта наагул асобная краіна. Асаблівы горад, няшчасны горад. Смутны горад. Горад, поўны маладых дзяўчат, да якіх я не паспеў (або не хапіла розуму) падступіцца. Горад дзясяткаў ці, можа, і соцень сінагог, ятак і мінакоў… Хіба гэта Расія? Гэта мой горад, горад, які я для сябе знайшоў…»

Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе. І дзякуй Аляксандры, чый каменчык з надпісам па-беларуску паказаў містычным чынам, якая насамрэч радзіма Шагала і чый ён мастак.

Каментары29

  • Пытанне
    30.09.2026
    "А якая яшчэ краіна Еўропы можа пахваліцца тым, што ідыш быў яе дзяржаўнай мовай?"

    Што да чаго? Якое дачыненне мае ідыш у якасці дзяржмовы БССР, калі Шагал у БССР ніколі не жыў?
  • Шагал - літвак
    30.09.2026
    Пытанне , Google : літвак (літвін з ідышу ) . Шагал -літвін як і я і ты.
  • Літвін
    30.09.2026
    «Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Да вы не памятаеце, бо не ведаеце!
    Замест спрэчак каму належыць жыд Шагал, лепей ведалі бы прозвішчы сваіх таленавітых мастакоў: Альхімовіча, Гараўскага, Дмахоўскага, Кулешу, Хруцкага, Мікешына, Кукевіча..
    Што вы за народ такі?

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць