БЕЛ Ł РУС

Ягор Шаранговіч закінуў шайбу і прызнаны трэцяй зоркай у матчы НХЛ

22.11.2026 / 16:05

Nashaniva.com

Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч закінуў сваю пятую шайбу ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ сезона-2026/2027 і быў прызнаны трэцяй зоркай матчу паміж «Калгары» і «Чыкага».

Ягор Шаранговіч

Шаранговіч, які выступае за канадскі клуб, зраўняў лік у пачатку трэцяга перыяду, рэалізаваўшы большасць. Матч скончыўся перамогай «Чыкага» ў авертайме з лікам 4:3. Такім чынам, у 24 гульнях сезона на рахунку беларуса цяпер 11 балаў — пяць шайбаў і шэсць галявых перадач.

У іншым матчы «Вашынгтон» саступіў «Бостану» з лікам 5:7. Беларус Ілля Протас з «Вашынгтона» аддаў галявую перадачу, а ягоны брат Аляксей Протас перапыніў серыю з шасці матчаў запар, у якіх набіраў балы. Пасля 21 гульні ў чэмпіянаце ў Аляксея 12 балаў, у Іллі — дзевяць.

У Амерыканскай хакейнай лізе «Тусон» перамог «Абатсфорд» з лікам 5:1. Беларус Вадзім Мароз закінуў шайбу ў другім матчы запар за два дні, а іншы наш суайчыннік Ягор Борыкаў набраў балы ў сёмай гульні запар.

«Ліхай-Вэлі», за які выступае беларускі брамнік Аляксей Коласаў, прайграў «Хершы» з лікам 1:3. Коласаў адбіў 31 кідок з 34.

Чытайце таксама:

Фенаменальная гульня Мікіты Талапілы дапамагла «Ванкуверу» перамагчы «Юту»

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе

Каментары да артыкула