Спорт

Фенаменальная гульня Мікіты Талапілы дапамагла «Ванкуверу» перамагчы «Юту»

Мікіта стаў восьмым беларусам, які згуляў у гэтым сезоне ў НХЛ.

Мікіта Талапіла, фота: x.com/Canucks

17 лістапада «Ванкувер Кэнакс» у гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ абыграў «Юту Мамант» з лікам 3:2.

Беларускі брамнік Мікіта Талапіла, выкліканы пару дзён таму з фарм-клуба быў заяўлены ў якасці асноўнага галкіпера.

За матч ён правёў на лёдзе 60:00, прапусціў дзве шайбы і адбіў 29 з 31 кідка. Каэфіцыентнадзейнасцібеларуса склаў 2,00, а працэнт адбітых кідкоў — 93,5%.

Гэта быў дэбютны матч беларуса ў гэтым сезоне НХЛ, які дагэтуль правёў некалькі матчаў у фарм-клубе ў АХЛ. 

У мінулым сезоне Мікіта, які з'яўляецца трэцім галкіперам клуба, згуляў за «Ванкувер» 21 матч.

Мікіта стаў восьмым беларусам, які згуляў у гэтым сезоне ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Аляксей Протас і Ілля Протас гуляюць за «Вашынгтон», Ягор Шаранговіч за «Калгары», Арцём Леўшуноў за «Чыкага», Віталь Пінчук за «Нэшвіл». Што праўда, Ілля Салаўёў, што на старце сезоне правёў некалькі паядынкаў за «Пітсбург», потым прапусціў сем матчаў і быў адпраўлены ў фарм-клуб. Улад Калячонак на мінулым тыдні быў выкліканы ў «Нью-Джэрсі» і згуляў пакуль адзін матч.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо паставілі першую ёлку5

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска3

Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай24

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць