Кафэ «Фандом», якое належала хакейнаму клубу «Дынама», спыніла працу 9 лістапада. Яно працавала ў мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры ArenaCity 10 гадоў, піша Blizko.by.

Фота: sports.ru
Установу адкрылі ў 2015 годзе, і 20 лістапада яна магла б адзначыць адзінаццатую гадавіну. Кафэ прымала звычайных наведнікаў, але перадусім было месцам збору заўзятараў мінскага «Дынама» і пляцоўкай для клубных мерапрыемстваў.
Паводле інфармацыі крыніц, знаёмых са справамі клуба, «Фандом» не прыносіў «Дынама» прыбытку. Магчыма, гэта і стала прычынай закрыцця. У самім кафэ падрабязнасцяў не паведамілі.
Каментары