У беларускіх бальніцах адкрываюць новы тып аддзяленняў для дарослых пацыентаў
У бальніцах Беларусі пачынаюць адкрываць новы тып аддзяленняў для дарослых пацыентаў — аддзяленні рэспіраторнай падтрымкі. Пра гэта паведаміла дырэктарка Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям Людміла Бомберава.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Гродзенская праўда»
У Беларусі з 2009 года назапашаны значны досвед арганізацыі рэспіраторнай падтрымкі дзяцей. Тады Беларускі дзіцячы хоспіс запусціў праграму дапамогі на даму. Дзякуючы ёй каля 80% дзяцей, якім неабходная штучная вентыляцыя лёгкіх, могуць атрымліваць яе ва ўласным доме. Астатнія пацыенты карыстаюцца апаратамі ШВЛ у аддзяленнях паліятыўнай дапамогі пры дамах дзіцяці або ў рэанімацыйных аддзяленнях стацыянараў. Гэта тычыцца адносна невялікай часткі юных пацыентаў.
Цяпер падобныя аддзяленні ствараюць і для дарослых. Іх будуць адкрываць пры стацыянарах, а адпаведныя палаты могуць таксама размяшчацца ў аддзяленнях паліятыўнай дапамогі. Яны прызначаныя для пацыентаў, якім немагчыма арганізаваць штучную вентыляцыю лёгкіх дома з медыцынскіх ці іншых прычын.
Такія аддзяленні плануюць стварыць па ўсёй краіне. Колькасць ложкаў і канкрэтныя месцы іх размяшчэння вызначаць упраўленні аховы здароўя аблвыканкамаў. На гэты момант аддзяленні рэспіраторнай падтрымкі ўжо працуюць у Мінску, Магілёве і Віцебску.
Чытайце таксама:
У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай
Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall
«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў