У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай
17‑гадовая студэнтка аднаго з гомельскіх каледжаў трапіла ў бальніцу пасля таго, як запіла гарэлкай 20 таблетак валяр'янкі. Пра здарэнне паведаміла «Гомельская праўда».

Дзяўчына цяжка перажывала расстанне з хлопцам і папрасіла цётку, якая ўсяго на год старэйшая за пляменніцу, пагуляць разам і пагаварыць.
Падчас прагулкі яны зайшлі ў краму. Там непаўналетняя дзяўчына папрасіла ўжо паўналетнюю цётку купіць ёй бутэльку гарэлкі, і тая пагадзілася. Пасля гэтага сваячкі пайшлі дадому да цёткі. Дзяўчына, ніяк не могучы супакоіцца, акрамя алкаголю прыняла і 20 таблетак валяр'янкі.
Пазней ёй стала дрэнна, яе даставілі ў бальніцу з атручваннем лекавым прэпаратам.
У выніку дзяўчыну ўратавалі, а яе цётку аштрафавалі за куплю алкаголю для непаўналетняй на восем базавых велічыняў — 360 рублёў.
Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»
У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку
«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава
Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа
Каментары