БЕЛ Ł РУС

Да 500‑годдзя Мірскага замка выйшла кніга-летапіс

26.11.2026 / 22:46

Nashaniva.com

Да 500‑годдзя першай пісьмовай згадкі пра Мірскі замак выйшла ўнікальная кніга-летапіс «Мірскі замак. Пяць стагоддзяў». Выданне прысвечана гісторыі помніка, які з’яўляецца адным з галоўных архітэктурных сімвалаў Беларусі, піша «Звязда».

Як паведаміла загадчыца аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і сувязяў з грамадскасцю Мірскага замка Ганна Язерская, уступнае слова кнігі прысвечана ўсім, хто меў дачыненне да будаўніцтва замка, жыў у ім, рамантаваў яго сцены, фармаваў навакольнае асяроддзе, вывучаў і даследаваў помнік, клапаціўся пра яго рэстаўрацыю і музеефікацыю, а таксама аднаўляў яго з руін.

Выданне ўяўляе сабой маштабнае даследаванне, у якім сабраныя ўнікальныя факталагічныя, картаграфічныя і ілюстрацыйныя матэрыялы. Кніга паслядоўна раскрывае гісторыю замка з XVI па XX стагоддзе.

Чытачы змогуць пазнаёміцца з гістарычным кантэкстам розных эпох і прасачыць, як з цягам часу змяняўся архітэктурны выгляд комплексу. Рэдкія планы, карты і архіўныя выявы дазваляюць узнавіць карціну жыцця замка на працягу пяці стагоддзяў.

Сёння Мірскі замак — першы аб’ект замкавай архітэктуры ў незалежнай Беларусі, дзе быў адкрыты музей з рэканструяванымі інтэр’ерамі канца XVI — сярэдзіны XVIII стагоддзяў.

Чытайце таксама:

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету

Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні

Каментары да артыкула