Польшча падоўжыла тэрмін дзеяння буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы 28 лістапада абвясціла пра падаўжэнне дзеяння буфернай зоны ўздоўж мяжы з Беларуссю яшчэ на 90 дзён.
Фота: AP Photo / Rafal Niedzielski
Новы тэрмін абмежаванняў пачне дзейнічаць з 30 лістапада і ахопіць снежань, студзень і люты. Гэта будзе ўжо дзясятае падаўжэнне забароны на знаходжанне ў памежнай зоне, якая прылягае да польска-беларускай дзяржаўнай мяжы.
У польскім ведамстве патлумачылі рашэнне тым, што на гэтым участку мяжы па-ранейшаму існуюць рэальныя пагрозы, звязаныя з міграцыйным ціскам.
Паводле польскіх уладаў, з пачатку 2026 года да 8 лістапада на мяжы з Беларуссю зафіксавалі 482 спробы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.
Чытайце таксама:
Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін
«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі