Меркаванні5959

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі

«5 хвілін» для Беларусі скончыліся. Нас перастаюць успрымаць як суб‘ект», — піша ў сваім тэлеграм-канале журналіст Дзмітрый Гурневіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наш край»

Спадарства, у мяне для вас дзве навіны, добрая і кепская. Кепская: мы ў глыбокай дупе. Добрая: нас усе любяць. З гэтай думкай я пакідаў штогадовую канферэнцыю Polska Polityka Wschodnia пад Уроцлавам.

Памятаю, як 20 год таму палітыкі, дыпламаты, эксперты размаўлялі там пра Беларусь. Мы былі першай тэмай, пра Беларусь спрачаліся. Сёлета беларуская тэма закрывала канферэнцыю ў апошні дзень, калі мала хто змог дабыць да канца.

Быў час, калі пра Беларусь хацелі не проста слухаць, але і стараліся пачуць. Наша тэма была на першых старонках газет, Беларусь была часткай размовы пра будучыню Еўропы. Гэты час мінуў. «5 хвілін» для Беларусі скончыліся. Нам не шкадуюць прыемных словаў, бо пра беларусаў проста не прынята казаць кепска. Але ніхто не збіраецца за нас паміраць.

Калі пачыналася канферэнцыя, мы з калегам прыдумалі гульню: хто першым пачуе слова Беларусь. Гэта было прыблізна на другой гадзіне адным выразам — «мы не можам забываць пра Беларусь». За тры дні пра яе згадалі можа два разы.

Але больш важна тое, як пра Беларусь гаварылі. Беларусь успрымаюць як дадатак да Расіі. З агаворкамі, нюансамі, выбачэннямі, але лічаць Беларусь поўным васалам Масквы. Расійскія войскі. Расійская ядзерная зброя. Расійскія вайсковыя інтарэсы. Лукашэнка, залежны ад Пуціна. Мяжа з Польшчай і Літвой. Мігранты. Дроны. Вайна ва Украіне.

Беларусь паступова знікае як самастойная палітычная праблема. Гэта, магчыма, адна з самых небяспечных рэчаў, якія адбыліся з Беларуссю за апошнія гады.

Хіба не пра такую «незалежнасць» марылі тыя, хто гадамі паўтараў мантру, што Лукашэнка — яе гарант? Што ж, маеце. Калі Лукашэнка быў патрэбны, каб захаваць незалежнасць, то вось вынік: свет усё часцей перастае бачыць Беларусь асобна ад Расіі.

Нашу краіну проста перастаюць успрымаць як суб’ект, перастаюць шукаць і асобную палітыку адносна яе. І гэта мы кажам пра Польшчу, краіну, якая лепш чым хто разумее Беларусь у гэтым свеце.

Прыблізна тое ж кажуць і немцы: у нямецкай дыскусіі Беларусь фігуруе пераважна як вайсковы саюзнік Расеі і крыніца гібрыднай пагрозы праз міграцыйны крызіс на межах. Часам згадваюць Лукашэнку — «апроч гэтага, нічога».

Уражанне пасля некалькіх дзён размоў было непрыемнае. Ужо пасля заканчэння я напісаў былому польскаму паслу ў Мінску пытанне, што паводле яго было цікавым пра Беларусь на гэтай сустрэчы. «Калі б не ваша пытанне, ніхто б пра яе там нават не згадаў». Пра Беларусь згадалі пры нейкай драбязе.

Гаворка была пра маё сціплае пытанне ўдзельнікам канферэнцыі, чаму Польшча выдае беларусам мала візаў, чаму павольна выдаюцца карты побыту, чаму ў беларусаў ёсць праблемы ў банках. Адказ быў просты — вы васал Масквы, а мы мусім дбаць пра бяспеку. 

Беларуская дэмакратычная супольнасць атрымала пасля 2020 году беспрэцэдэнтны міжнародны палітычны капітал. Але значная частка яе гульцоў выдаткоўвае цяпер палітычную энергію на саміх сябе: хто каго прадстаўляе, хто больш легітымны і хто з кім пасварыўся.

Гэта сапраўдная параза апошніх гадоў. Не тое, што пра Беларусь сталі менш пісаць. А тое, што іншыя паступова перастаюць уяўляць Беларусь без Расіі. І гэта кепская навіна не толькі для дэмсілаў, але і для рэжыму, які зацягнуў краіну ў такое балота, адкуль цэлым ён ужо не выйдзе.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары59

  • Гомля
    31.10.2026
    Яшчэ у жнiўнi 2020 года было зразумела, што гэта "апошняя наша канвульсiя"
  • Дональд
    31.10.2026
    З 1994 году васал
  • Gorliwy Litwin
    31.10.2026
    "Коцікаў" усё яшчэ шкадуць, але разумеюць што свайго доміку ў іх няма, жывуць у Рускім. Але і шкадоба гэтая, магчыма, не назаўжды. Не ўдасца ім доўга дурыць галаву і распавядаць байкі пра "адцягванне".

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць