БЕЛ Ł РУС

Завэрбаваны КДБ У.Міхайлаў выступае на БТ напярэдадні Дня Волі

23.03.2007 / 9:16

Nashaniva.com

Ён распавёў пра жахлівыя ўмовы, у якіх нібыта жывуць студэнты, якія паехалі ў Польшчу па праграме Каліноўскага. Паводле Міхайлава, студэнты вымушаныя адпрацоўваць свае стыпэндыі ўдзелам у «антыбеларускіх акцыях» у Польшчы.

22 сакавіка Агенцтва тэлевізійных навінаў Беларускага тэлебачаньня паказала інтэрвію з Уладзіславам Міхайлавым, адным з удзельнікаў праграмы Кастуся Каліноўскага.

У інтэрвію БТ ён распавёў пра жахлівыя ўмовы, у якіх нібыта жывуць студэнты, якія паехалі ў Польшчу па праграме Каліноўскага пасьля адлічэньня з ВНУ за ўдзел у леташніх сакавіцкіх пратэстах. Паводле Міхайлава, студэнты вымушаныя адпрацоўваць свае стыпэндыі ўдзелам у «антыбеларускіх акцыях» у Польшчы.

Нагадаем, што пры канцы студзеня ў інтэрвію Радыё Свабода Уладзіслаў Міхайлаў прызнаўся ў тым, што яго завэрбаваў КДБ. Ён распавёў пра тое, на каго ад яго патрабавалі даносіць.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
«Я супрацоўнічаў з КГБ»
Герой, здраднік, ахвяра
Не захочаш — не завэрбуюць?
Пятрушка Шустрава: Уладзь Міхайлаў патрабуе салідарнасьці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула