Меркаванні33

Пятрушка Шустрава: Уладзь Міхайлаў патрабуе салідарнасьці

Вядомая чэская дысыдэнтка даслала ў «Нашу Ніву» ліст, даведаўшыся аб прызнаньнях Уладзя Міхайлава, які пакаяўся ў супрацоўніцтве зь беларускім КДБ на шкоду беларускай дэмакратычнай апазыцыі.

Вядомая чэская дысыдэнтка даслала ў «Нашу Ніву» ліст, даведаўшыся аб прызнаньнях Уладзя Міхайлава, які пакаяўся ў супрацоўніцтве зь беларускім КДБ на шкоду беларускай дэмакратычнай апазыцыі.

«Напрыканцы студзеня польскі «Tygodnik Powszechny» надрукаваў даўгое інтэрвію з дваццацігадовым беларускім студэнтам у Польшчы Ўладзем Міхайлавым, які прызнаўся, што стаў агентам беларускага КГБ. Міхайлаў даволі падрабязна апісвае спосаб, якім афіцэры КГБ схілілі яго да супрацоўніцтва, як яму пагражалі, апісвае таксама, якія меў праблемы ва ўнівэрсытэце, калі паспрабаваў ад супрацы тае адмовіцца. Яму пашчасьціла зьехаць на навучаньне ў Польшчу, ды ўжо там ён вырашыў усё распавесьці.

На дзень раней, чым у польскім друку, ён зьмясьціў прызнаньне на сваёй інтэрнэт‑старонцы, і дыскусія, якая пад ягоным тэкстам разгарэлася, вельмі павучальная, калі не сказаць — тыповая. Частка дыскутоўцаў ухваляе рашэньне Міхайлава прызнацца ў супрацы, але шмат хто гнеўна вычытае яму тую супрацу, часам і ў вельмі злоснай форме, за здраду апазыцыйнаму руху.

Часткова я разумею тую злосьць: гэта заўсёды шок — даведацца, што нехта здраджваў сваім сябрам і калегам. Нядаўна мы сядзелі ў рэстарацыі, наша гутарка пайшла пра былых супрацоўнікаў чэхаславацкай Дзяржаўнай бясьпекі вакол Хартыі’77, якія прызналіся толькі тады, калі іх пра тое засьведчылі ўжо адкрытыя матэрыялы з архіваў. І праз 17 год было бачна, што мы неабыякавыя да гэтага, хай і даўна жывем у свабоднай краіне і, безумоўна, мелі шмат часу са старымі здрадамі разабрацца. Але відавочна, што гэта ня так проста.

Адначасова я разумею, у якім цяжкім становішчы цяпер Уладзь Міхайлаў: беларускі КДБ яму адкрытую заяву безумоўна не забудзе, а таму ён патрабуе салідарнасьці вакол сябе ад людзей са свайго асяродзьдзя. Таму болей разумна было б прыглушыць эмоцыі, не сварыцца на вінаватага, які да ўсяго сам прызнаўся, а наадварот, імкнуцца неяк дапамагчы яму. Вядома, будзе шмат такіх, якія ўжо ня будуць здольныя Міхайлаву верыць — але, зь іншага боку, яны і ня мусяць яму ўсё распавядаць.

Даць згоду на супрацу хай зь беларускім КДБ ці якой іншай камуністычнай таемнай службай, безумоўна, было памылкай. Але адначасова трэба і дадаць, што працаўнікі таемных службаў умелі і ўмеюць добра вызначаць, чым каго прыманіць і што на кім выкарыстаць, ды ведаюць, што ня кожны здольны адолець гэты ціск. Пра гэта мы даведваемся сёньня нават у свабодных грамадзтвах.

Найразумнейшым спосабам як выйсьці з такога непрыемнага становішча ёсьць акурат той, што абраў Міхайлаў. Агент, які прызнаўся, ужо ня будзе карысны для таемных службаў. У выпадку дваццацігадовага студэнта з апазыцыйнымі поглядамі гэта ўжо амаль на 100 адсоткаў! Ведаю некалькі такіх выпадкаў з былога чэхаславацкага дысыдэнцкага руху — рэакцыі былі падобныя. Адныя абураліся, іншыя з разуменьнем успрымалі чалавечыя памылкі. Аднак я ведаю і прыклады, калі людзі спрабавалі ўнікнуць супрацы, але пры гэтым нават не сказалі сябрам і знаёмым, што ўласна здарылася. У такіх выпадках перасьлед гэбістаў быў асабліва жорсткі.

Другі варыянт — працягваць супрацу пад страхам, каб сябры ды калегі не пакінулі чалавека, не адвярнуліся, ёсьць, напэўна, тым найгоршым, які можна прыняць у такім становішчы. Лукашэнкава панаваньне ў Беларусі не назаўсёды, калісьці і там супольнасьць стане дэмакратычнай і архівы КДБ выдадуць свае таямніцы.

Пятрушка Шустрава,
адмыслова для Нашай Нівы»
пераклад з чэскай: Ільля Глыбоўскі

Фота radio.cz

Каментары3

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць