Грамадства55

Герой, здраднік, ахвяра

Прызнаньне Ўладзіслава Міхайлава адразу стала адной з найбольш папулярных тэмаў беларускага LJ. Пост пад назвай «Важна» быў выстаўлены Міхайлавым у нядзелю ў 20:55, за панядзелак сабраў 336 камэнтароў. Гэта болей, чым нядаўні хіт лайвджорналу "Зянон-хоп". «Гэта – ЎЧЫНАК». Піша ў першым комэнце жж‑карыстальнік agafon_bel...

Прызнаньне Ўладзіслава Міхайлава адразу стала адной з найбольш папулярных тэмаў беларускага LJ. Пост пад назвай «Важна» быў выстаўлены Міхайлавым у нядзелю ў 20:55, за панядзелак сабраў 336 камэнтароў. Гэта болей, чым нядаўні хіт лайвджорналу "Зянон-хоп".

«Гэта – ЎЧЫНАК». Піша ў першым комэнце жж‑карыстальнік agafon_bel. «Паважаю. Рэспэкт», ‑‑ падрымлівае Ўлада policyja. Ant1killer хваліць хлопца і выказвае яму сваю павагу за тое, што ён знайшоў сьмеласьць ва ўсім прызнацца.

У сваю чаргу Алесь Казакоў (Alyaksandr), пра якога «НН» пісала ў мінулым нумары, абяцае пры сустрэчы абавязкова разьбіць твар Міхайлаву. «Праз такіх, як ты, я зараз знаходжуся тут і нават на хвіліну не магу паехаць у Беларусь», ‑‑ піша Казакоў. Словы Алеся знайшлі станоўчы водгук у іншых карыстальнікаў «Жывога журнала».

Revanshist выказаўся наступным чынам: «Напішы лепш успаміны і выдай кнігу. Толькі добрую, бяз плюгкасьці і сопляў пра дэмакратыю і змагароў. Я пачытаю з асалодай. Лепшае, што ты зможаш зрабіць для сябе і навакольных – гэта дэталёва расьпісаць, што і як было. Для нас важныя тэхналёгіі работы ГБ, а не пакаяньні заблукалых авечак». Яго падтрымлівае aquamber: «Кніга стане лепшым абаронцам ад будучых «прэтэнзіяў» органаў».

Увагу блогераў таксама прыцягнула фраза пра тое, што Ўлад Міхайлаў вёў ня толькі двайную, але і «трайную гульню», яны падрабуюць падрабязнасьцяў гэтай справы. Kiryla кажа, што «сказаўшы «А» трэба казаць і «Б» ‑ у чым заключалася тваё супрацоўніцтва і як яно магло зашкодзіць тваім сябрам»?

Vojur выказаў сваё меркаваньне наступным чынам: «Чалавек прыцягвае граць па тых жа правілах, што і граў раней ‑ зарабляе сабе балы. Піяр, які можа разьвярнуцца ў выніку такой заявы, і падтрымкі такога «ўчынку» надасьць упэўненасьці іншым служкам у сваёй праваце і безпакаранасьці».

«Чувак! Ну пагадзіся, не дарма я табе па рожы ў Беластоку зьезьдзіла. І дарма ты мне крычаў: «Дзевачка! Ты хто такая»? – піша varjatka_aa.

Dobry_dzen напісаў: «Злом не пераможаш зло. Любое пакаяньне – гэта моцны крок. Ад памылак ніхто не застрахаваны». Блогер nikolaev: «Я дакладна ня стану яго абражаць. Ён знайшоў у сабе моц, а я паважаю мужнасьць... Зразумела, я праз гэта ня стаў давяраць яму больш, але ж ён ‑ чалавек, і калі ён працягне мне руку, я пацісну яе, бо я таксама чалавек, а не «носьбіт ідэалёгіі». Пацісну не як таварышу, а як звычайнаму чалавеку, што зрабіў мне крок насустрач і працягнуў далонь...» Aliaks: «Асабіста я такім, як ты, усё ж даваў бы амністыю за ўласнае прызнаньне. Але толькі пасьля перамогі».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену10

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць