БЕЛ Ł РУС

Маскоўскія студэнты вучаць беларускую мову, каб лепш зразумець нашу гісторыю

28.06.2012 / 15:51

СП

А ў Беларусі школьнікі шосты год вучаць гісторыю краіны па-расейску.

У апошнім нумары ў рубрыцы «Цытата дня» дзяржаўная газета «Звязда» прыводзіць словы дэкана гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргея Карпава.

«Беларуская мова ўжо даўно выкладаецца на філалагічным факультэце МДУ. Цяпер гэтая дысцыпліна ўключана і ў праграму студэнтаў, якія вывучаюць гісторыю постсавецкіх краін.

Нельга вывучаць гісторыю краіны без ведання яе мовы. Таму кожны студэнт, які ў нас вывучае гісторыю Беларусі, вывучае і беларускую мову».

Падобны факт не можа не радаваць і выклікае толькі павагу. Іншая рэч, што ў самой Беларусі гісторыя ўласнай краіны ад 2006 года ў сярэдніх школах выкладаецца па-расейску. А таксама геаграфія. І праз шэсць гадоў Міністэрства адукацыі не раіць чакаць вяртання да абавязковага вывучэння гэтых прадметаў па-беларуску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула