Грамадства5757

Пераходу на вывучэнне гісторыі і геаграфіі Беларусі на белмове не плануецца

Мінадукацыі: Беларускай мовай валодае малая колькасць школьнікаў.

Увядзення абавязковага вывучэння гісторыі і геаграфіі Беларусі на беларускай мове ў найбліжэйшы час чакаць не варта. Намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно на прэс-канферэнцыі «Сярэдняя школа на сучасным этапе: стан, праблемы і перспектывы»

растлумачыў гэта невялікай колькасцю школьнікаў, якія валодаюць беларускай мовай, неабходнасцю перадрукоўваць падручнікі і Канстытуцыяй.

«На гэты момант гісторыю Беларусі на беларускай мове ў нашай краіне вывучае каля 18% дзяцей, з якіх толькі 5% пражывае ў гарадах», — растлумачыў Фарыно. Паводле Міністэрства адукацыі, гісторыю Беларусі на беларускай мове ў сельскай мясцовасці вывучаюць 56% школьнікаў, а на расійскай — 44%.

К. Фарыно растлумачыў,

што ў перспектыве рашэнне паўсюдна вывучаць гісторыю і геаграфію сваёй краіны на беларускай мове можа быць рэалізавана, але не цяпер.

«Бо для таго, каб гэта зрабіць, неабходна перавыдаваць шматлікія падручнікі, — растлумачыў ён. — Напрыклад, для перавыдання падручнікаў для адной паралелі 5-га класа неабходна выдаткаваць каля 1,3 млрд рублёў, а для ўсіх класаў з 5-га па 11-ы, якія вывучаюць гісторыю Беларусі — больш за 10 млрд».

Чыноўнік мяркуе, што рашэнне перайсці на беларускую мову ў навучанні гісторыі і геаграфіі можа быць неадназначна ўспрынята і ў многіх сем’ях.

«Давядзецца адкарэктаваць нарматыўна-прававую базу — закон аб мовах, кодэкс аб адукацыі. Наогул, па Канстытуцыі ў нас дзве мовы, і права выбару аднаго з іх — за бацькамі», — нагадаў ён.

Каментары57

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць