БЕЛ Ł РУС

Палескія бабулі заваёўваюць Германію

12.09.2012 / 15:15

Інго Пэтц

Відэа

Песні беларускага «Міжрэчча» прэзентуюць у Берліне і Дрэздэне.

Збіраючы матэрыял для свайго фотаальбома пра дахрысціянскія традыцыі беларусаў, фатограф Андрэй Лянкевіч патрапіў у вёску Пагост ля Турава. Магічнае месца, схаванае сярод балотных абсягаў Палесся. Там ён пазнаёміўся са спеўным гуртам «Міжрэчча», які злучыў мясцовых кабетаў, захавальніц спеўных традыцыяў гэтага краю.

І вось цяпер гэтыя жанчыны (самай малодшай з іх 55 год, а найстарэйшай — 85), якія ніколі не былі за мяжой, едуць з канцэртамі ў Германію. Гэта вам не стылізаваныя псеўдаэтнічныя песенькі для «Еўрабачання» — а сапраўдныя традыцыйныя спевы Палесся:

1 кастрычніка «Міжрэчча» выступіць у Берліне па адрасе St. Elisabeth-Kirche, Invalidenstraße 3, 10115 Berlin. Пачатак канцэрта, а 19:30, уваход 8 еўра (са зніжкай — 5 еўра).

3 кастрычніка «Міжрэчча» будзе спяваць у Дрэздэне ў царкве Dresdner Dreikönigskirche. Пачатак, а 17-й гадзіне, інфармацыю можна пабачыць па гэтай спасылцы.

Здзяйсненню гэтага праекта спрыялі the German Marshall Fund of the United States, журналісцкая сетка N-Ost, а таксама Беларуска-нямецкае таварыства.

Арганізатарка канцэртаў — Алеся Белановіч (alesja.bel@googlemail.com), інфармацыя для прэсы: Інго Пэтц (ingopetz@hotmail.com)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула