Karespandenty «Našaj Nivy» viali anłajn ź mierapryjemstva.
17:46
Канцэрт-мітынг у Кіеўскім скверы заканчваецца. Канцэрт сабраў каля 2500-3000 чалавек. Выступілі гурты KaS, Няхай, РСП, Дай дарогу, НРМ. Да прысутных звярнуліся палітычныя і грамадскія дзеячы.
На жаль, не абышлося без лыжкі дзёгцю. Быў затрыманы Зміцер Дашкевіч. Затрымлівалі таксама Віталя Рымашэўскага.
«Наша Ніва» заканчвае анлайн. Для вас працавалі Зміцер Панкавец, Ягор Хаванскі, Настасся Роўда, Воля Афіцэрава, Ягор Марціновіч.
17:39
Нейкая жанчына прыйшла на свята з сынам і ўнукам. Кажа, што ўсё спадабалася. З недаверам перапытвае: «Вы дакладна не з БТ?».
17:33
Колькасць людзей на акцыі імкліва змяншаецца. Засталося некалькі сотняў чалавек.
Але маладыя людзі кажуць, што ўсё спадабалася. Атмасфера цудоўная.
17:31
Прыйшоў на свята Павел Белавус, адзін з арганізатараў учорашняга свята ў Гродне. Ён дзякуе гарадзенскім калегам.
Ён заклікае не супрацьпастаўляць імпрэзы ў Гродне і ў Мінску. І там добра, і там добра.
Ён спадзяецца, што ў наступным годзе ўлады адумаюцца, і дадуць нармальную пляцоўку.
17:24
Зараз выступае NRM. Спяваюць «Партызанскую».
Пры канцы выступу зламаўся генератар, знікла электрычнасць. І Піт Паўлаў разам з гледачамі а капэла праспявалі «Тры чарапахі».
17:16
Выступае кіраўнік Беларускай канфедэрацыі незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.
17:15
Выступае кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. Кажа, што сапраўдную пагрозу незалежнасці ўяўляецца наступ на незалежных журналістаў. Згадвае працэс супраць Марыны Золатавай і смерць кіраўніка БелаПАНа Алеся Ліпая.
17:03
«Дай дарогу!» заканчвае выступ. Цяпер чарга NRM на чале з Пітам Паўлавым.
16:59

16:49
Віталь Рымашэўскі, здаецца, адпушчаны.
16:47

16:46

16:45

16:44

16:42
Падчас выступу «Дай дарогу» людзей каля сцэны паболела
16:34
З'явілася інфармацыя, што затрыманы Віталь Рымашэўскі. Ён адзін з арганізатараў гэтага канцэрта, сустаршыня БХД.
З Рымашэўскім няма сувязі. Павел Севярынец сказаў, што Рымашэўскі здымаў стрым і быў затрыманы.
Таксама былі затрыманыя Наталля Басалыга-Гарачка і Зміцер Дашкевіч.
16:29
Пачаўся выступ «Дай дарогу!»
16:29
Алесь Пушкін кажа, што не баіцца затрымання пасля свайго рэзкага выступу. «Спадзяюся, што ва ўлады хопіць розуму не затрымліваць», — кажа ён.
16:26
Лідар РСП кажа, што свята яму спадабалася і ўсё добра.
16:23
Міліцыя, дарэчы, ніяк не патлумачыла затрыманне Дашкевіча.
16:16
Выступаюць мастакі Алесь Марачкін і Алесь Пушкін
Пушкін паказаў карціну з сякерай. «Гэта тое, што чакае ўладу, калі яна не зменіцца».
16:14
У Кіеўскім скверы зараз каля 1500-2000 чалавек.
16:06
А вось лідар «Дай дарогу!» Юрый Стыльскі вельмі песімістычна глядзіць на свята. «Плакаць хочацца, трэба святкаваць у цэнтры», — кажа ён.
«Дай дарогу», дарэчы, выступаў учора ў Гродне, а сёння будзе выступаць у Мінску.
15:54
Затрыманы Зміцер Дашкевіч. Яго затрымалі каля кінатэатра «Кіеў». Зміцер выступіў з досыць рэзкай і палямянай прамовай са сцэны, заклікаўшы больш актыўна бараніць Курапаты. Акурат Зміцер збіраўся ехаць у Курапаты.
15:53

15:49

15:48
На арганізацыю свята сёння было сабрана каля 2 тысячы рублёў
15:47

15:46
З плакатам «Свабоду народу» прыйшла Ніна Багінская
15:44

15:43

15:40

15:34
Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец кажа, што сумешчаны фармат мітынга і канцэрта вельмі ўдалы.
15:29

15:28
Выступае Алесь Міхалевіч. «Нас хапіла і на святкаванне ў Гродне, і ў Мінску, гэта вельмі добра».
15:27

15:26

15:21
Выступае Зміцер Дашкевіч. «25 сакавіка — гэта тое, што нас яднае», — кажа ён.
15:18
Севярынец заклікае змагацца за вызваленне палітвязняў.
15:15

15:15

15:14
Павел Севярынец заклікае да еднасці.
15:12
Зараз на сцэне будзе выступаць Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец і Алесь Міхалевіч.
15:10
Юрась Губарэвіч кажа: «Мерапрыемства адбываецца, і гэта добра. Людзі падыходзяць. Спадзяюся, што прыйдзе яшчэ болей».
Ён ацаніў, што агулам праз пляцоўку прайшло каля 3 тысяч чалавек.
15:06
У Кіеўскім скверы сабралася каля 2 500 чалавек. Відаць, усё ж учора ў Гродне было болей народа.

15:00
На акцыю прыехаў адзін з арганізатараў учорашняй акцыі ў Гродне Вадзім Саранчукоў. Ён кажа, што не важна, дзе праходзіць свята. Важна, каб і ўчора, і сёння, і заўтра было.
14:57
Ганна Канапацкая кажа, што ёй вельмі падабаецца свята. Што шмат моладзі, што людзі маюць заняткі па інтарэсах.
14:54
Нейкі мужчына кажа, што няважна ў якім фармаце праходзіць свята, абы было. Першы раз ён удзельнічаў у святкаванні на стадыёне Дынама ў 1989 годзе.
14:50
Тут працуе некалькі «атракцыёнаў», напрыклад, на дзіцячай пляцоўцы пускаюць мыльныя бурбалкі
14:47
11-класнікі кажуць, што трэці год запар прыходзяць на Дзень Волі. Ніхто ў школе не палохаў, кажуць яны.
14:47
Зараз будзе выступаць гурт Няхай.
14:40
Трусаў расказвае гісторыю БНР, 101 год таму ніхто не верыў, што такое магчыма, але тое здарылася.
«Аддавайце дзяцей у беларускія класы, каб мова не знікла», — заклікаў ён.

14:39
На сцэне з'яўляюцца дэпутат Ганна Канапацкая, экс-старшыня ТБМ Алег Трусаў і сённяшняя старшыня Алена Анісім.
Канапацкая кажа, што мы ўсе разам павінны дабівацца, каб дамова аб саюзнай дзяржаве была скасаваная. Выступае, дарэчы, па-беларуску.
14:35
KaS скончыў выступ. Дзякуюць усім і віншуюць з Днём Волі.
14:24
Прыйшоў расійскі журналіст Максім Гаруноў. Кажа, што ён трэці раз на акцыі. «Весела тут, сонечна», — кажа ён.
«На беларускіх акцыях хоць ёсць надзея, у Расіі такога няма», — кажа ён.
14:22
Павел Севярынец ладзіць аўтограф-сесію. Севярынец кажа, што не хапае шэсця тут
14:16
Адна дзяўчына прыйшла на канцэрт з украінскім сцягам на плячах. Кажа, у знак падтрымкі Украіны, дзе адбудуцца выбары праз тыдзень.
14:08
Прыйшлі на акцыю і жанчыны з руху «Маці 328», які аб'ядноўвае жанчын, дзеці чыіх асуджаныя па наркатычным артыкуле 328.
14:05

14:04
У Кіеўскім скверы сабралася некалькі тысяч чалавек, шмат прыйшлі сем'ямі. Атмасфера вельмі разняволеная.
14:03

14:01
Колькасць людзей працягвае расці, людзі падыходзяць. Дарэчы, у адрозненне ад учорашняй акцыі, выступ музыкаў тут не галоўны. Людзі больш камунікуюць паміж сабой, размаўляюць.
Пажылы мужчына кажа, што прыкра, што няшмат народа. «Хацелася б, каб людзей было болей», — кажа ён.
13:58
На свята прыйшоў вядомы бізнэсмен і мецэнат Павел Падкарытаў.
13:57
Сяргей Чалы, як і ўчора, катэгарычна адмовіўся ад каментароў.
13:55
Сёння ў Мінску цёпла, +10 недзе.
13:50

13:49
Новы кіраўнік АГП Мікалай Казлоў адзіны, хто выступае па-руску.
Кажа, што трэба, каб замежныя базы былі выведзеныя з Беларусі, а краіна павінна быць нейтральнай.
13:49

13:45
Выступае Вольга Кавалькова (БХД), тлумачыць, што такое незалежнасць. Гэта і годнае жыццё, і незалежныя суды, і адэкватныя чыноўнікі, якія паважаюць народ, каб моладзь не з'язджала на заробкі, а мела дастойны заробак тут.
Выступае кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
13:44
Выступае лідар БСДП «Грамада» Ігар Барысаў, заклікае далучацца да палітычных арганізацый.
13:42
Выступае адзін з кіраўнікоў БХД Віталь Рымашэўскі. Прапануе кампанію «Наш сцяг, наша мова»: каб бел-чырвона-белы сцяг быў узаконены, і дзеці маглі навучацца па-беларуску
13:38
Нейкі мужчына выйшаў з плакатам «Беларусь — краіна не для жыцця»
13:37
Больш за 1000 чалавек сабралося, канцэрт працягваецца, людзі падыходзяць.
13:30
Гандаль ідзе цудоўна, кажа мужчына, што смажыць шашлыкі. «Мы падтрымліваем усе святы», — кажа ён па-беларуску
13:30

13:29

13:28

13:25
«Я прыйшла быць разам з тымі, для каго ідэалы БНР — арыенцір», — кажа Алена Анісім.
13:24

13:23
Прадаецца шмат вопраткі з нацыянальнай атрыбутыкай, посуду.

Прыйшла дэпутат Алена Анісім.
13:22
Вельмі шмат нацыянальнай атрыбутыкі. Людзі падыходзяць, але крыху замінае фантан пасярод сквера.
13:21
Багата моладзі, прыйшоў малады чалавек з маленькай сястрой. Зазначае, што штогод бярэ ўдзел у Дні Волі, а ўпершыню даведаўся ў 10 год.
13:20
Шмат сцягоў, ёсць вялікі сцяг БХД. Тут не толькі мінчукі, але і з астатніх рэгіёнаў. Напрыклад, з Горак.
13:17
Людзі паступова падыходзяць, ідуць з розных бакоў.
13:15
Выступае гурт «Водар».
Глухія прадаюць бел-чырвона-белыя сцяжкі
13:14
Тут і моладзь, і людзі старэйшага пакалення. Прыйшоў мастак Алесь Марачкін
13:14
Параўнанне з учарашнім канцэртам у Гродне: там міліцыянты аглядалі людзей уручную, а вось у Мінску кожнаму раздалі металашукальнікі.
13:13
У Кіеўскім скверы сабралася ўжо больш за 1000 чалавек, людзі падыходзяць. Яны праходзяць праз кардоны міліцыі, міліцыя вядзе сябе карэктна.
Працуюць фудкорты.
13:12
На пытанне, ці будзе Лябедзька браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, ён адказаў, што ён за праймерыз, у прыватнасці, за Мікалая Казлова.
13:10
АГП зладзіла імправізаваную фотазону. Прыйшлі былы і новы лідары партыі Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў.
«Крышку закружылася галава, у кагосьці амбіцыі», — так тлумачыць Лябедзька дзве розныя акцыі.
— Ці падабаецца вам новая пляцоўка?
— Я думаю, каб была супольная пазіцыя, каб магчымасць сабраць 50 тысяч, то можна было б ісці на Бангалор, кажа ён.
13:08
«Дзякуй дзеду за БНР» — такая прадаецца атрыбутыка
13:07
Сабралася ўжо каля 1000 чалавек
13:05
Паводле ацэнкі арганізатараў, на пляцоўцы перад пачаткам сабралася каля 1000 чалавек. Гэтую ацэнку агучыў Юрась Губарэвіч, старшыня Руху за свабоду.
13:04
«Во су*і! Абшманалі з усіх бакоў, нават рыбу ў пакеце прамацалі. Пытаюцца: ужываеце? Канечне, ужываю! Маю права, выходны дзень», — дзеліцца жыхар суседняга дома з суседам.
13:02
Першыя ўражанні з месца падзей.
Па-першае, пах шашлыка. За кошт ветра ён разносіцца над усёй пляцоўкай. Раней на Днях Волі такога не было.
Па-другое, перад сцэнай шмат народу змясціцца не можа, бо ў цэнтры плошчы знаходзіцца фантан, які, натуральна, пакуль не працуе. Таму самыя разумныя ўжо залазяць на парапеце.
13:01
Кожная з партый-арганізатараў мерапрыемства паставіла свае палаткі, дзе распаўсюджвае агітацыйную прадукцыю і збіраюць сродкі на канцэрт.
12:52
У Кіеўскім скверы сабралася ўжо каля 300 чалавек, паведамляе карэспандэнт НН.
12:43

Так выглядае сцэна.
12:39

12:33
Паўгадзіны да пачатку акцыі. Пакуль ў скверы некалькі дзясяткаў чалавек.
11:58
Канчатковая праграма канцэрта ў Мінску

10:44
«Наша Ніва» плануе пачаць відэатрансляцыю ў 12:45.
10:25
Непадалёку ад Кіеўскага сквера размясціліся аўтобусы з сілавікамі. Зрэшты, так адбываецца на ўсіх апазіцыйных мерапрыемствах такога кшталту.
10:11
Арганізатары паведамляюць, як ідзе падрыхтоўчы працэс.
Aproč taho, ź vinšavalnymi zvarotami vystupiać palityki, hramadskija dziejačy, publičnyja asoby (Pavieł Sieviaryniec, Aleh Trusaŭ, Alena Anisim, Hanna Kanapackaja, Źmicier Daškievič, Aleś Puškin, Aleś Maračkin, Andrej Bastuniec i inšyja).
Kamientary