Сёння да каменя «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская «газель». Міліцыянеры затрымалі шэсць чалавек. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у затрыманні, некаторыя былі не ў форме. Сярод затрыманых былі двое журналістаў «РГ», адзін мужчына і тры жанчыны.

З затрыманымі праводзяць прафілактычныя гутаркі. У дзвюх затрыманых жанчын ёсць непаўналетнія дзеці.

Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя на гэты момант заставаліся ў аддзяленні міліцыі.