Газпрамбанк нібыта згодны на продаж дачкі, бо «не бачыць сэнсу ў валоданні банкам, які не можа нармальна дзейнічаць». 

Два месяцы таму, 27 мая, членам дырэктарскай рады Белгазпрамбанка стаў Аляксандр Казначэеў — намеснік старшыні праўлення Маскоўскага крэдытнага банка. У беларускім банку, на пасадзе незалежнага дырэктара і старшыні аўдытарскага камітэта, ён атрымаў усю аўдытарскую дакументацыю Белгазпрамбанка. 

Па інфармацыі крыніц «Нашай Нівы», на цяперашні момант бакі не могуць згандлявацца па цане. 

Раней агенцыя Bloomberg абвінавачвала МКБ у дапамозе «Раснафце» абыходзіць заходнія санкцыі («Раснафта» не можа прыцягваць фінансаванне, даўжэйшае за 30 дзён). 

Механізм быў такі: банк МКБ выконваў функцыі легальнай «пракладкі» і прадаваў свае аблігацыі на заходніх рынках, а потым з гэтых грошай нібыта крэдытаваў «Раснафту» на доўгі тэрмін. 

Апроч таго, уласнік МКБ, Раман Аўдзееў, апошнім часам актыўна аб’ядноўвае актывы з «ГК Регион» — кампаніяй, якая стала ўласнікам Гуцэрыеўскага НПФ «Сафмар» і называецца ў расійскіх СМІ структурай, блізкай да Ігара Сечына, бо кіруе пенсійнымі актывамі «Раснафты».

У Нацбанку інфармацыю аб меркаваным продажы «Нашай Ніве» не сталі каментаваць увогуле ніяк, на аналагічнае пытанне ў самім Белгазпрамбанку адказу таксама не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0