Яшчэ няма яснасці, дзе працягне выступаць Аляксандр Глеб, але ўжо відавочна, што ў гульнявой кар’еры беларускага футбаліста адбыліся вялікія змены.

«Аляксандр ужо не ў «Барселоне» гэта дакладна, — паведаміў карэспандэнту «Прессбола» па тэлефоне менеджэр Глеба Мікалай Шпілеўскі. — У Мілане я правёў вельмі цяжкія перамовы са спартовым дырэктарам «Інтэра» Марка Бранкам. Я вельмі хацеў, каб мой падапечны перайшоў у гэты клуб. Жадаў гэтага і Саша.

Але, на вялікі жаль, мы вымушаныя адмовіцца ад гэтага трансферу, што выклікала глыбокае расчараванне ў кіраўніцтва «Інтэра».

Нам не ўдалося дасягнуць кампрамісу у перамовах з гэтым клубам».

Паводле «ПБ», рэальную цікавасць да Аляксандра Глеба праяўляе нямецкі «Штутгарт», за які беларус гуляў у 2000‑2005 гадах. Магчыма, клубу ён будзе аддадзены ў арэнду.

sport.belta.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0