Литература55

Винцесь Мудров. Встреча в Грасе. Рассказ

Я апынуўся ў Грасе — невялікім горадзе ў Прыморскіх Альпах — дзіўнай парой. Тою парою, калі з каменных муроў вадаспадамі абрынаюцца ружы з украпінамі фіялетавых бугенвіліяў, калі аліўкавыя гаі дрыжаць ад птушынага галасу і цёмныя конусы кіпарысаў працінаюць валошкавае, з празрыстай павалокай неба.

Віла, дзе жыў Іван Аляксеевіч, падалася мне несамавітай. Відаць, з-за шчыльна прычыненых аканіцаў і цёмных ценяў, якія кідалі на яе старыя пальмы. Адна з пальмаў стаяла непадалёк ад ганка, і я не ўтрымаўся ад спакусы памацаць далонню варсісты стаўбур.

У грудзіне блукаў халадок хвалявання, але калі ўбачыў пісьменніка — высокага, сухарлявага, у белай піжаме і з газетай у руках, — хваляванне вомігам знікла. Твар аўтара «Антонаўскіх яблыкаў», майго ўлюбёнага твору расейскай прозы, нагадаў знакаміты рахманінаўскі партрэт пэндзля Канстанціна Сомава. Я нават падумаў — ці не Сяргей Васілевіч выйшаў мне насустрач? Але тут цёплая сухая рука паціснула мае пальцы і вушы працяла кароткае прозвішча: «Бунін».

Думаў, мяне запросяць у дом, але пісьменнік кіўнуў на лаўку, што стаяла пад кустом алеандра, і мы прыселі на яе, не зводзячы вачэй адзін з другога. Іван Аляксеевіч глядзеў мне не ў вочы, а некуды на бровы і я зразумеў у чым справа. Апрануўся па тагачаснай модзе, а вось акуляры замяніць забыўся, і іх выгляд, мяркуючы па ўсім, зацікавіў пісьменніка.

 — А вы, Іван Аляксеевіч, падобны да Рахманінава, прамовіў я, не пазнаючы ўласнага голаса.

 — Да Рахманінава? А дзе вы яго бачылі? — Бунін скруціў у трубку газету — мілюкоўскія «Последние новости», — прыбіў тлустую муху, якая села на прыслон лаўкі.

 — Ды я, уласна кажучы, кажу пра партрэт работы Сомава.

 — А-а, Сомаў… Даўно яго не бачыў. А ён жа тут, у Парыжы атабарыўся. Трэба будзе пры выпадку сустрэцца.

 — Сомаву вельмі спадабалася «Міцева каханне». Піша пра гэта кожнаму знаёмцу.

 Пісьменнік чарговы раз зірнуў на аправу маіх акуляраў, глыбока ўздыхнуў.

 — Дзіўна гэта чуць. Дагэтуль ён не ўспрымаў маю творчасць і пісаў пра гэта ў сваіх эпістолях. Зрэшты, Бог з ім. Мастак ён някепскі. Прынамсі, звыроднасць Кузьміна паказаў з уласцівым яму майстэрствам.

У спешцы я забыўся пра нататнік і толькі цяпер дастаў яго з нагруднай кішэні. У маім распараджэнні было пятнаццаць хвілін, і пытанняў было нарыхтавана таксама пятнаццаць. Напярэдадні вывучыў іх напамяць, але начыста забыў, і таму стаў ліхаманкава гартаць старонкі.

— Толькі, шаноўны, не пытайцеся — ці вярнуся я на Радзіму. Мне ўжо млосна ад гэтых пытанняў. Скажу адразу: пакуль у Расеі пануюць хамулы нямытыя, нагі маёй там не будзе. Ды і былой краіны ўжо няма. Цяпер на расейскіх прасторах жыве новая, дарэшты чужая мне цывілізацыя.

 — Але вас там памятаюць. У ленінградскай друкарні тое ж «Міцева каханне» набралі. Дый, казаў той, tempora mutantur, et nos mutamur in illis.

 — Гэта вы да чаго?

 — Да таго, што ваш калега, Аляксей Талстой, таксама бальшавікоў лаяў, а вось давялося вярнуцца.

 — Абрыдла шляхетнаму графу па мэбляваных пакоях валэндацца, ды французскую булку сухама аплятаць. Вярнуўся ў спадзеўцы, што зноў будуць на стале расцягаі ды «Смірноўская» ў запацелай пляшцы. Звыкся, гаротнік, у бабровым футры хадзіць. Бабёр яму наўрад ці дастанецца, а вось пабітай моллю лісінай дохай, магчыма, і разжывецца. А доха тая свойчас з чужога пляча рэквізаваная. Ды і атрымае яе толькі пасля таго, як гвалтаўнікам Расеі панегірыкі напіша.

— Аляксей Максімавіч на эпікурэйства не хварэе, але апошнім часам таксама на Усход паглядае.

— У Горкага іншая бяда. Любіць сын чырвонадрэўшчыка казённую славу. Хай вяртаецца. Аркестр АДПУ яму туш сыграе. А гэтага дастаткова, каб у вачах сумленных людзей ператварыцца ў нягодніка.

— Як вы мяркуеце — каму з расейскіх белетрыстаў дадуць Нобелеўскую прэмію? — задаў я, нарэшце, першае пытанне, пазначанае ў нататніку.

— Калі ўжо яе і дадуць, дык Меражкоўскаму. У яго еўрапейская вядомасць, лобі ў асяродку ангельскіх арыстакратаў.

— А Купрын? Ці, выбачайце, Бунін? Вы іх скідаеце з рахункаў? Вас жа, Іван Аляксеевіч, каторы год вылучае на Нобеля сам Рамэн Ралан.

— Мы з Купрыным задужа расейцы… — суразмоўнік задумаўся, збіраючыся яшчэ штосьці дадаць да сказанага, але тут з разнасцежаных дзвярэй вілы вырваўся на прасцяг жаночы голас:

— Я-ан! Абед на стале!

— У вас да мяне яшчэ шмат пытанняў? — расейскі класік падняўся з лаўкі, ляпнуў газетай па сцягне.

— Чатырнаццаць…

— Выбачайце, але… — суразмоўнік махнуў газетай у бок вілы, — няма часу. Вера Мікалаеўна, жонка мая, да стала кліча. Як, дарэчы, ваша прозвішча?

— Мудроў.

— Ведаў я аднаго Мудрова, тэлеграфіста. У «Орловский вестник» нататкі пісаў. Вы, часам, не з Арла прыехалі?

— Не, я з Полацка.

— Полацк… Старажытны горад. Неяк праязджаў праз яго. Надвор’е, памятаю, было ніякае: цемра, зімовы дождж сыпаў. Хацеў, было, спыніцца на суткі, цэрквы наведаць, але толькі зірнуў між цягнікоў і падаўся ў Піцер. Думаў пабачыць Усяславаў церам, а ўбачыў мокрую габрэйскую глухмень.

— Ян, усё стыне! — у голасе Веры Мікалаеўны чуліся ноткі лёгкай панікі.

— А інтэрв’ю для нейкай газеты рыхтуеце? — запытаўся Іван Аляксеевіч, ступіўшы на ганак вілы.

 Я кіўнуў галавой і, схамянуўшыся, блытана прамовіў:

— Так, рыхтую матэрыял для «Нашай Нівы». Я інтэрв’юер з далёкай будучыні.

Пісьменніка, падобна, мае словы ніколькі не здзівілі. Ён пасвятлеў тварам і зноўку ляснуў газецінай — цяпер ужо па калене.

— З будучыні? Вось табе і маеш… І як там, у Полацку… абсталявалі «пнеўматычную» пошту, як у Парыжы?

— Ды зараз паўсюль інтэрнэт. Набраў тэкст, націснуў на клавішу — і яго ўжо чытаюць у Аўстраліі.

— У Аўстраліі? — рагатнуў Іван Аляксеевіч і непрыкметна для вока схаваўся ў пройме раснасцежаных дзвярэй.

У нетрах дома штосьці грымнула, пачуўся прыглушаны голас Буніна:

— Уяўляеш, Веруша, пятнаццаць хвілін на яго змарнаваў, а ён вар’ятам аказаўся. З будучыні, кажа, прыехаў… — я наструніў слых, але ў гэты момант дзмухнуў вецер з гор, зашумеў у высокіх пальмах і заглушыў словы вялікага пісьменніка.

Комментарии5

Сейчас читают

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Все новости →
Все новости

Белоруска сыграла свадьбу за 10 тысяч долларов. За что такие деньги?16

Белорус за 150 рублей пытается продать эксклюзивную фигурку из «Киндера»1

Литва и США будут обсуждать признание гибридных атак Беларуси террористическими действиями18

Дмитрий Басков стал совладельцем пивоваренной компании24

Появился новый способ выманить коды из SMS3

Иностранный бренд выпустил провокационную линию одежды на тему Чернобыля9

Карлос Алос оставляет пост главного тренера Беларуси1

В Казани судили Исуса Христоса6

Уроженец Беларуси возглавил Моссад21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць