Интернет и СМИ11

«Белсат» запускает программу о моде

8 сентября на независимом белорусском телеканале стартует новый сезон.

8 верасня інфармацыйна-публіцыстычны блок «Студыя «Белсат» вяртаецца з новымі праграмамі ды новым фарматам. Меней палітыкі ды болей пазітыўных гісторыяў, моды, навінак інтэрнэту і сусветнага кантэксту.

Прыглядаемся да пакалення

Вольга Саўле запросіць вас на сустрэчу з незвычайнымі маладымі людзьмі ў праграме «Профіль пакалення».

«Мне хацелася паказаць пазітыўных і смелых маладых людзей, якія здзяйсняюць свае мары, займаюцца ўлюбёнаю справаю», – распавядае Вольга. – «Я да іх прыходжу, і яны паказваюць мне свой свет ці вучаць мяне».

У госці да тых, хто бачыць свет у каляровых фарбах, Воля Саўле запрашае вас кожны чацвер.

Пашыраем межы

Вольга Старасціна і Сяргей Скулавец пашыраць для вас межы. З пачаткам сезону стартуе «Свет» – праграма пра самыя важныя міжнародныя падзеі дня, а таксама асаблівасці вялікай палітыкі, законы фінансавых рынкаў, жыццё знакамітых людзей ды найцікавейшыя здарэнні.

«Палітычная ізаляцыя афіцыйнага Менску зусім не мусіць азначаць закрытасці свету для беларусаў. Бо так ці інакш, а сусветныя працэсы ў палітыцы, эканоміцы, культуры ды навуцы ўплываюць і на нашае жыццё. І каб быць гатовым да таго, што нам прынясе дзень заўтрашні, трэба ведаць, што адбываецца сёння. І гэтай інфармацыяй – па-беларуску і без цэнзуры – мы гатовыя дзяліцца з нашымі гледачамі», – распавядае Вольга Страсціна.

Раскрываць свет аўтары праграмы будуць кожны будны дзень а 19.35.

Адзяваемся стылёва

Доўгачаканая для ўсёй жаночай часткі гледачоў праграма пра моду. Навучэнка Міжнароднай школы дызайну адзення ў Варшаве Вольга Жарнасек распавядзе пра ўсе таямніцы эфектнага адзення ў праграме «Стыль».

«Стыль» на «Белсаце» – першая спроба паразмаўляць пра моду на сваёй мове і зразумець асаблівасці айчыннай фэшн-індустрыі. Гэта паказы найлепшых дызайнераў, адсочванне трэндаў і модных гаджэтаў. Найважнейшая ж місія праграмы – пазнаёміць гледачоў з творцамі беларускай моды. Таксама прыгледземся, як апранаюцца беларусы на штодзень.

«Цяпер ува ўсіх модных беларусаў ёсць магчымасць трапіць у нашыя камеры і распавесці пра свой стыль і ўлюбёныя рэчы», – запрашае Вольга да ўдзелу ў праграме, а таксама наведваннястаронкі «Facebook’у», дзе будуць з’яўляцца не толькі выданні праграмы, але і найбольш цікавыя навіны са свету моды.

У прэм’ерным выпуску ў сераду, 10 верасня, Воля наведае майстэрню таленавітага дызайнера торбаў Паўла Панаскіна.

Не заблытаемся ў павуцінні

Аматар гаджэтаў і сучасных тэхналогіяў Кірыл Смяглікаў занурыцца ў віртуальныя дэвайсы.

«Вэб-браўзер» – лагічны працяг праграмы «Дэвайс», якая ўжо даўно перастала змяшчаць у сябе навіны з сусвету інтэрнэту ды сацыяльных сетак. Але выключна сэрфінгам мы не абмяжуемся!»– абяцае Кірыл.

Кірыл распавядзе вам і пра абнаўленні праграмнага забеспячэння, і пра камп'ютарныя гульні на розных платформах, і, вядома, не пакіне без увагі безліч праграмаў для мабільных тэлефонаў, якія розным чынам спрашчаюць нашае жыццё!

Апроч новых праектаў, у інфармацыйным блоку «Студыя «Белсат» чакаюць добра вядомыя праграмы: свежыя навіны, каментары самых гарачых падзеяў дня, інфармацыя са свету культуры, навіны эканомікі, і «Размова дня» з майстрамі журналістыкі Уладзімірам Мацкевічам, Святланаю Калінкінаю ды Максімам Жбанковым.

Глядзіце інфармацыйна-публіцыстычны блок «Студыя «Белсат» кожны будны дзень з 18-й да 22-й гадзіны ды будзьце ў курсе! Усе праграмы можна будзе глядзець на сайце тэлеканала ў анлайн-трансляцыі.

Комментарии1

Сейчас читают

О чем молчит Алексей Францкевич, которому Польша закрыла въезд на 10 лет67

О чем молчит Алексей Францкевич, которому Польша закрыла въезд на 10 лет

Все новости →
Все новости

Квартиры с оборудованием для мошеннических колл-центров обнаружили в трех областных центрах1

«Страховали квартиру, чтобы быть спокойными, а в итоге…» Однокомнатную квартиру минчан серьезно затопило

Жителя Гомеля лишили выплат за сына, который погиб на фронте

Украина попросила Илона Маска разрешить использование Starlink для нанесения ударов по территории России на глубину до 200 километров3

На барахолках перепродают популярные чипсы Lay’s. Наценка в два раза1

Снимает ли Беларусь сливки с топливного кризиса в России? Есть нюансы1

Украинские беспилотники атаковали Пермь. Горит НПЗ

Панама названа лучшей страной для жизни и работы для экспатов5

В Гродно хотят восстановить дворец князей Масальских, не разрушая построенную позже на его месте историческую каменицу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

О чем молчит Алексей Францкевич, которому Польша закрыла въезд на 10 лет67

О чем молчит Алексей Францкевич, которому Польша закрыла въезд на 10 лет

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць