Мнения1212

Мая «Молитва»: руководитель проекта «Re:Песняры» Сергей Будкин отвечает на обвинения

Галоўрэд Tuzin.fm адказвае на абвінавачваньні ў нізкім музычным і мастацкім узроўні праекту «Re:Песьняры» і спробу скарыстаць імя «Песьняроў» у мэтах уласнай камэрцыйнай нажывы.

Вось, што хацелася б сказаць у адказ на гэты ліст, поўны жоўці, агрэсіі, нематываваных абвінавачваньняў, неабгрунтаваных выпадаў і дзівосных высноваў. Палеміка не ўяўляецца магчымай там, дзе ёсьць злосьць, непрыманьне іншай пазыцыі ці банальная помста. Тут застаецца толькі адно — маліцца. І я буду маліцца.

Я буду маліцца, каб небесталанная сьпявачка Відава запісала такія песьні, якія б карцела паставіць/пераслаць замежным сябрам і з гонарам паведаміць, што гэта ёсьць беларуская сучасная музыка. Каб вынаходлівы кампазытар Моўчан напісаў яшчэ не адзін твор з такой жа хвалюючай і кранальнай музыкай на такія ж патрэбныя і надзённыя словы.

Я буду маліцца, каб нашыя людзі былі адкрытыя душою і настроеныя пазытыўна ўспрымаць новае, нячутае, нязвыклае. Каб прыватныя ініцыятывы ў нашай краіне не выклікалі грэблівасьці, зьедлівасьці і не разглядаліся як спроба нажыцца на чымсьці, а прымаліся як належнае і сталі неад’емнаю часткаю культурнага працэсу. Каб кожны чалавек тут не адчуваў свайго бясьсільля перад сыстэмаю. Каб ніхто не чакаў афіцыйнага загаду, які бы змусіў нешта рабіць, а дзейнічаў сам адпаведна пакліканьню сэрца.

Я буду маліцца, каб таленавітыя асобы не імкнуліся адпавядаць кімсьці навязаным стандартам, а былі самі сабой. Каб не прадукавалі нічога ня вартыя прадукты-аднадзёнкі для таго, каб зарабіць на хлеб, а мелі магчымасьць рабіць тое, да чаго імкнецца іх сутнасьць. Каб гэтае абсалютна свабоднае самавыяўленьне кожнага спрыяла агульнай справе — адбудове нашага шоў-бізнэсу, нашай культурнай прасторы, нашай Беларусі.

Я буду маліцца, каб удзельнікі розных складаў «Песьняроў» не трымалі дулі ў кішэнях, а даравалі ўзаемныя крыўды ды сабраліся разам на адной сцэне. Каб наш гурт №1 не зрабіўся помнікам самому сабе, а быў заўсёдным аб’ектам для пераасэнсаваньня для іншых пакаленьняў. Каб наступныя пакаленьні натхняліся музыкай Мулявіна, Лучанка, Семянякі, Моўчана і вершамі Купалы, Багдановіча, Броўкі, Куляшова.

Калі гэтыя малітвы будуць пачутыя, мы зразумеем усю марнасьць гэтай бітвы за «Малітву» і будзем рухацца далей не ў разбуральным, а ў стваральным рэчышчы.

Сяргей Будкін, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm

P.S. За выкананьне гуртом Naka песьні «Малітва» падчас канцэрту-прэзэнтацыі праекту «Re:Песьняры» кампазытар Алег Моўчан зьбіраецца падаваць у суд на кіраўніка праекту Сяргея Будкіна, патрабуючы кампэнсацыю за парушэньне выключнага аўтарскага права, а таксама кампэнсацыю за маральную шкоду. Агульная сума кампэнсацыі складае 57 мільёнаў рублёў. Цяпер бакі вядуць перамовы аб магчымасьці дасудовага вырашэньня спрэчкі.

Комментарии12

Сейчас читают

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Все новости →
Все новости

Белоруска сыграла свадьбу за 10 тысяч долларов. За что такие деньги?16

Белорус за 150 рублей пытается продать эксклюзивную фигурку из «Киндера»1

Литва и США будут обсуждать признание гибридных атак Беларуси террористическими действиями18

Дмитрий Басков стал совладельцем пивоваренной компании24

Появился новый способ выманить коды из SMS3

Иностранный бренд выпустил провокационную линию одежды на тему Чернобыля9

Карлос Алос оставляет пост главного тренера Беларуси1

В Казани судили Исуса Христоса6

Уроженец Беларуси возглавил Моссад21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць