История2828

Правила жизни Кастуся Калиновского

«Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і з местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасця,— яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг».

«Шэсць лет ужэ мінула, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі».

«Двесці лет таму назад, а бацькі нашы ляпей ужэ казалі: «Калі маеш Бога ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему» і ішлі бараніць хрысціянства ад татарскай дзічы».

«Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць».

«Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць?»

«Но ў суседстве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў очы — каб іх так колька схапіла, да і хацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны».

«3 дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намеснікаў Боскіх святых айцоў, што ў Рыме. Царом маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сыэму пагану».

«Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку».

«Но не надоўга здасца ім круцельства, бо, як я казаў, мы ўжэ пазналі, што нам не маніхвэстаў, а вольнасці патрэба – і то вольнасці не такой, якую нам цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо».

«Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны не маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісці за нас ваяваці».

«Чытаў я ў ксёнжках, што ёсць на свеце якась саранча, катора як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць. Маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю «праўдаю» і «справядлівасцею»

«Дзяры з нас, цар, дзярэце з нас, чыноўнікі яго, хаця да астатняй шкуры, но памятайце, што і на нас прыйдзе пара, памятайце, што калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, кроў ваша пальецца!!!»

«Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга».

«Чы ў нас е справядлівая наука ў школах, што учыць жыці без крыўды другога? Чы е праўда і справядлівасць у судзе? Чы можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Чы ронд маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыці шчасліве? Самі скажэце».

«Маскаль то хітры, ён-то, дзецюкі, хоча, каб не даці ничога, а народ думаў, што ўжэ мае ўсё як належыць».

« Помняць яшчэ нашыя дзяды, паказываюць яны, што за іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі».

«Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай».

«Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і а каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды».

«Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».

Комментарии28

Сейчас читают

Погиб белорусский доброволец Василий «Дир» Рапицкий2

Погиб белорусский доброволец Василий «Дир» Рапицкий

Все новости →
Все новости

Трамп заявил, что у Зеленского теперь «еще меньше карт», и обвинил Киев в торможении переговоров14

Крупного белорусского импортера тюльпанов поймали на налоговых махинациях

В «Минск-Мире» водитель потерял сознание и насмерть разбился

В России отменили еще одного популярного комика9

Тревел-блогеру вынесли предупреждение за неправильную рекламу ребрышек и драников1

Китай создал электробатарею, которая может давать запас хода до 1000 километров5

Российский вертолет украинцы уничтожили на буровой установке в Черном море ВИДЕО5

В Китае после чисток военных взялись и за гражданских чиновников1

Жених подарил Арине Соболенко помолвочное кольцо за миллион долларов12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Погиб белорусский доброволец Василий «Дир» Рапицкий2

Погиб белорусский доброволец Василий «Дир» Рапицкий

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць