Литература

«Хворы гузік». Сказка Ольги Гапеевой

На паліто, якое вісела ў вітальні, жыў гузік. Гузік быў яшчэ зусім не стары па гузікавых мерках. Яму было ўсяго 35 год, а самаму старому гузіку, які жыў недзе ў далёкім музеі ў краіне Швейцарыя, — 335 год. Але гузіку заўсёды здавалася, што з ім нешта не так, то бачок у яго баліць, то вушка. Іншыя гузікі на суседніх паліто так і празвалі яго — хворы гузік.

- Вой, паглядзіце, здаецца, што з правага боку ў мяне нейкая драпінка, — плакаўся гузік.

- Ды няма там нічога, ніякай драпінкі, — супакойваў яго гузік падобны да хваёвай шышкі.

- А-ёй, а-ёй, неяк мяне нямоцна трымае мая нітачка, пэўна, я хутка адарвуся і згублюся на вуліцы, — перажываў за сябе гузік.

- Ну што ты такое кажаш, у цябе такая цудоўная нітачка і яна цябе моцна трымае, — падбадзёрвала яго зашпілька-маланка, што жыла на куртцы.

- А ты ўвогуле не можаш мяне зразумець. У цябе нават нітачкі сваёй няма, — абураўся хворы гузік.

І заўсёды гузік знаходзіў, з чаго б яму засмуціцца. Калі іншыя жыхары вопраткі на вешаку радаваліся, абменьваліся апошнімі навінамі, хто што бачыў на вуліцы, хворы гузік з недаверам слухаў гэтыя размовы і зайздросціў сваім суседзям:

- Вядома, ім добра, яны вунь жывуць на зялёным паліто, не тое што я — на сінім. Калі б я жыў на зялёным палітоне, я б таксама быў шчаслівым і змог бы стаць самым знакамітым гузікам у свеце, — думаў пра сябе хворы гузік. Ён нават думаў, што яму не пашчасціла быць прышытым на мужчынскім баку і перажываў:

- Вось калі б я жыў на жаночым баку вопраткі, я б таксама радаваўся, як вунь тыя гузікі з фіялетавага кажушка. Быць прышытым справа вельмі нязручна, — разважаў хворы гузік. — Вось калі б я жыў на левым баку — тады ўсё было б прасцей.

Так прайшоў год. Усе ўжо звыкліся з вечнымі слязьмі і скаргамі хворага гузіка, і ніхто не звяртаў на яго ўвагі, таму што гузік заўсёды расказваў толькі пра сябе і свае перажыванні, іншых не слухаў, а толькі зайздросціў і казаў, што яго ніхто не разумее.

Была серада, калі гаспадар паліто, на якім жыў хворы гузік, апрануўся, зашпіліўся і выправіўся на шпацырку. Быў цёплы сонечны дзень, і мужчына расшпіліў гузік, бо рабілася горача.

— Ну вось колькі можна мяне мучыць! Туды-сюды, туды-сюды… То зашпіляць, то расшпіляць. Колькі можна! — хваляваўся незадаволены гузік. — Хутчэй бы ўжо адарвацца…

І толькі ён так сказаў, як нітачка не вытрымала і парвалася. Гузік на хвіліну адчуў нешта незразумелае, як усё закруцілася перад вачыма — і ён паляцеў. Але лётаць гузік не ўмеў і таму праз некалькі секундаў зваліўся на зямлю.

- Вой, што гэта? — страпянуўся голуб, які пачуў, як злева ад яго нешта пляснула. Ён азірнуўся па баках, але там нікога не было. Тады ён паглядзеў на неба — там таксама нічога не змянілася. Тады ён зірнуў сабе пад лапы і заўважыў нейкі дзіўны прадмет. Голуб выйшаў сёння на шпацыр без акуляраў і таму ўсё ніяк не мог разабраць, што там такое ляжала і войкала каля яго правай лапкі. Ён абцёр сваю дзюбу аб пёркі і дзюбнуў незнаёмы прадмет. Незнаёмы прадмет войкнуў. Тады голуб яшчэ раз дзеўбануў яго.

- Ая-яй, што ж гэта робіцца! Перастаньце мяне дзяўбці.

- Хто гэта? Хто ты? — не разумеў голуб.

- Я гузік. А вы хто? — спытаўся гузік.

- А я голуб. А што ты тут робіш? Я раней тут цябе ніколі не бачыў.

- Я не ведаю, — разгубіўся гузік. — А дзе я? Дзе мая нітачка? Дзе маё паліто?

Голуб зусім нічога не разумеў: якая нітачка, якое паліто? «Нейкі хворы гузік, — падумаў голуб, — штось з ім не ў парадку. Пайду-тка я лепш адсюль, а то яшчэ, крый божа, сам захварэю».

Голуб сышоў, а гузік застаўся ляжаць на дарозе. Ён нічога не разумеў:

— Няўжо я адарваўся? Няўжо гэта канец? А як жа, а як жа…?

— Ну чаго ты плачаш? — пачуў раптам чыйсьці голас гузік. Побач з ім ляжала абгортка ад цукеркі. — Прывыкай. Цяпер у цябе пачнецца новае жыццё, калі гэта можна назваць жыццём.

— Што ты такое кажаш? — не разумеў яе гузік. — Ты ўвогуле хто?

— Я — абгортка ад цукеркі. Раней я жыла як каралеўна, у цёплай краме, потым ляжала ў крыштальнай вазе разам з іншымі сваімі сяброўкамі. А вось цяпер жыву тут, на вуліцы. А ты як апынуўся тут?

— Я не ведаю…. Напэўна я адарваўся… — засмуціўся гузік.

І ён узгадаў сваё сіняе паліто і сваю нітачку і тое, як яму добра жылося разам з імі, а ён нават і не думаў пра гэта. Ён толькі жаліўся на тое, як яму кепска. А цяпер вось яму сапраўды кепска. Але тут на вуліцы яго ніхто не стане шкадаваць і слухаць. Тут ён нікому не патрэбны.

Гузік шмат чаго зразумеў, але позна. А ты?

 

* * *

Іншыя казкі Вольгі Гапеевай можна пачытаць у яе яскрава ілюстраванай кніжцы «Сумны суп». Гэтую кнігу з задавальненнем чытаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Кнігу можна набыць тут.

Комментарии

Сейчас читают

Рита Дакота купила дом за несколько миллионов долларов возле Голливуда1

Рита Дакота купила дом за несколько миллионов долларов возле Голливуда

Все новости →
Все новости

В Речице люди вышли убирать снег. Их оштрафовали8

Инструктор объясняет, как могла произойти трагедия с белоруской, которую снесло течением под Мурманском5

Два хлебозавода начали выпускать хлеб из фиолетовой пшеницы1

Советник Тихановской: После изменения уровня охраны усилилось давление на Офис со стороны режима4

Трамп хочет добывать нефть в Венесуэле. Насколько это реально и кому она достанется?2

Беларусь поставила в Россию так много молока, что столько и не нужно1

Жена советника Трампа опубликовала карту Гренландии в цветах флага США2

Новый мэр Нью-Йорка публично поссорился с Трампом из-за Мадуро21

Что известно о поисках белоруски, которую унесло речное течение под Мурманском1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рита Дакота купила дом за несколько миллионов долларов возле Голливуда1

Рита Дакота купила дом за несколько миллионов долларов возле Голливуда

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць