Афиша11

Прэзентацыя «Расійска-беларускага слоўніка» Некрашэвіча і Байкова — 9 лютага

У панядзелак, 9 лютага, у кнігарні Ў адбудзецца першая публічная прэзентацыя трэцяга, выпраўленага і дапрацаванага выдання «Расійска-беларускага слоўніка» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова з удзелам мовазнаўца Сяргея Запрудскага і выдаўца Валера Булгакава.

Слоўнік перавыдадзены на высокім паліграфічным узроўні ў самым канцы 2014 года. Гэтым разам ён займеў цвёрдую вокладку.

Першае выданне «Расійска-беларускага слоўніка» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова выйшла ў свет у 1928 годзе накладам 7 тыс. асобнікаў. Неўзабаве пасля выходу кніга была прызнаная ідэалагічнай дыверсіяй, рэшткі яе накладу знішчаныя. Сцяпан Некрашэвіч у 1930-ыя некалькі разоў арыштоўваўся і быў расстраляны па хлуслівым абвіначавачанні. Мікола Байкоў быў арыштаваны ў 1945 г. у Нямеччыне савецкай контраразведкай і, верагодна, неўзабаве знішчаны.

У слоўніку на больш як 700 старонках змешчана больш за 60 тыс. слоў. Гэта найлепшы слоўнік першай паловы XX ст.

Сустрэча пачнецца а 19.00 гадзіне па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37 а.

Комментарии1

Сейчас читают

Политолог Алина Харисова согласилась сотрудничать с СБУ. Оказалось, это было КГБ36

Политолог Алина Харисова согласилась сотрудничать с СБУ. Оказалось, это было КГБ

Все новости →
Все новости

На чемпионат мира по футболу едут три бывшие игрока первенства Беларуси

Белорусы никогда не жили так богато, как сейчас. Но есть важный нюанс33

Почобут: Сейчас мы с женой только пробуем как-то научиться заново жить вместе8

Есть очевидный признак того, что мужчина хочет с вами встречаться26

Отравление детей в Борисове произошло в 11 детских садах8

Германия, Франция и Британия разрабатывают план присоединения России к переговорам7

Израиль и Ливан договорились о прекращении огня. Главным условием остается отказ «Хезболлы» от обстрелов

Литва заявила о готовности принять американское ядерное оружие8

Рыбы спят значительно более похоже на людей, чем считалось. И даже любят днем подремать5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Политолог Алина Харисова согласилась сотрудничать с СБУ. Оказалось, это было КГБ36

Политолог Алина Харисова согласилась сотрудничать с СБУ. Оказалось, это было КГБ

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць