Афиша11

Сегодня в Минске — встреча с главным представителем МВФ по Центральной и Восточной Европе Джеймсом Роуфом

Бизнес-клуб Imaguru (Фабрициуса, 4, ст.м. Институт Культуры). 19.00. Вход свободный.

23 красавіка (чацвер) анлайн-часопіс «Ідэя» арганізуе першае ў Беларусі публічнае мерапрыемства з удзелам Міжнароднага валютнага фонду. Спікер – старшы пастаянны прадстаўнік МВФ па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Джэймс Роўф, які выступіць са справаздачай «25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Еўропа і МВФ». 

Джэймс Роўф завітае ў Мінск з Варшавы, дзе ён працуе ў рэгіянальным офісе МВФ, які займаецца эканамічнымі даследаваннямі і аналітыкай па краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключна і з Беларуссю. Спадар Роўф прэзентуе справаздачу МВФ «25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Еўропа і МВФ». У прыватнасці, ён спыніцца на гісторыі эканамічнага развіцця краінаў былога сацыялістычнага лагера ў 90-ыя гады і распавядзе пра тыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца цяпер. 

Чаму адны краіны дабіліся вялікіх поспехаў, а іншыя – не? Якія праблемы ёсць сёння ў эканоміцы Беларусі і як навучыцца іх вырашаць на прыкладах суседзяў? Ці ёсць у Беларусі перспектывы на еўрапейскім рынку? Як «сацыяльнасць» дзяржавы можа дрэнна ўплываць на эканамічны рост? Чаму Беларусь – апошняя посткамуністычная краіна, якая не скончыла прыватызацыю, і ці гэта так дрэнна? Як МВФ дапамагае Беларусі? Аб гэтым спадар Роўф неўзабаве распавядзе на сустрэчы.

Узяць удзел у спатканні запрашаюцца беларускія аналітыкі, даследчыкі, выкладчыкі, прадстаўнікі экспертных колаў, ураду, медыяў, дыпламаты, а таксама зацікаўленая грамадскасць.

Група ў «Фэйсбуку».

Група ва «УКантакце»

Сустрэча пройдзе 19:00-20:30 у бізнес-клубе Imaguru (Фабрыцыўса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)). Уваход вольны.

Аб спікеры

Джэймс Роўф (James Roaf) - старшы прадстаўнік МВФ па Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Працуе ў МВФ 17 гадоў, у мінулым займаў пасаду старшыні аднаго з аддзелаў дэпартамента стратэгіі, палітыкі і перагляда МВФ (Division Chief at Strategy, Policy, and Review Department), яшчэ раней быў прадстаўніком МВФ у Балгарыі. У асноўным займаецца эканамічнымі даследваннямі, але, паміж іншым, з’яўляецца аўтарам справаздачы «Карупцыя ў Расіі», якую ён напісаў яшчэ ў 2000 годзе. Цяпер жыве ў Варшаве.

Комментарии1

Сейчас читают

Стало известно личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь

Стало известно личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь

Все новости →
Все новости

В подмосковном Коледине после атаки дронов горит склад логистической компании 3PL1

Под Солигорском 22‑летний парень на Mercedes пошел на обгон. И убил себя и 18‑летнюю девушку4

В Азербайджане осудили группу журналистов. Они получили до 15 лет заключения8

Студенты построили первую в мире машину скорой помощи на солнечной энергии4

«Снова смеюсь и шучу». История Анны Скриган, которая вернулась в профессию эколога после тюрьмы

«Надежда Степановна». Никита Найденов опубликовал поэму, которая родилась в Жодинской тюрьме. Такого поэтического эпоса в белорусской поэзии XXI века еще не было6

Вместо заявленных многодетных семей в новостройку в Минске заселяют охранников Лукашенко19

Назвали дату открытия нового моста через Припять2

Люди северной Черниговщины: У нас нет ненависти к белорусам, мы с ними перемешаны. А к России есть8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь

Стало известно личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць