Литература3737

«Нашы» і «Нянашы»

Некалі Уладзімір Жылка назваў крывіцкаю Меккаю слаўную Вільню. Учора я даведаўся, што на статус Меккі ў нас прэтэндуе слаўны Полацк. І не проста Меккі, не крывіцкай Меккі (хоць і сталіца крывічоў), а Меккі літаратурнай.

«Полацк як літаратурная Мекка» – такі загаловак мае карэспандэнцыя Ірэны Кацяловіч ва ўчарашнім нумары «Звязды». З гэтай карэспандэнцыі я даведаўся, што 3–4 чэрвеня Полацкі райвыканкам, выдавецкі дом «Звязда» і Нацыянальная бібліятэка ладзяць у слаўным горадзе на Дзвіне літаратурна-краязнаўчае свята «Полацкія сустрэчы». Каардынатарам гэтай імпрэзы прызначаны карэнны палачанін Навум Гальпяровіч.

З гутаркі карэспандэнткі «Звязды» са спадаром Гальпяровічам мне стала вядома, што на свята з Даўгаўпілса (колішняга Дзвінска) запрошаныя член Саюза пісьменнікаў Латвіі і Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька і кіраўніца тамтэйшага цэнтру беларускай культуры Жанна Раманоўская, з Масквы прыедзе таксама член двух творчых саюзаў Валеры Казакоў, сваёй прысутнасцю свята ўганаруюць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Савіцкі ды Зіновій Прыгодзіч з Менска, галоўная рэдактарка «Літаратуры і мастацтва» Таццяна Сівец ды намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, а з Беластока ў Полацк прыедзе Міра Лукша. Вельмі аўтарытэтны «дэсант», сказаў Навум Гальпяровіч. І не забыў адзначыць: «У маёй творчасці таксама шмат месца займае Полацк і яго гісторыя».

Карэспандэнтка спытала ў спадара Гальпяровіча: «Па якім крытэрыі адбіраліся ўдзельнікі?». І пачула адказ: гэта «вядомыя беларускія пісьменнікі, якія ў сваіх творах закранаюць пытанні патрыятызму, Радзімы, любові да гісторыі».

Не ўстрымаюся тут і параю пісьменніку Гальпяровічу выказвацца больш вытанчана. Выраз накшталт «закранаюць пытанні патрыятызму, Радзімы, любові да гісторыі» у вуснах літаратара – маветон, канцылярызм. Тым больш у дачыненні да пісьменніка, які піша на мове сваёй краіны.

Карэнны палачанін Уладзімір Арлоў не «закранае пытанні патрыятызму, Радзімы, любові да гісторыі», а праймаецца імі, калі не сказаць – прасякнуты. Але аўтара «Таямніцаў полацкай гісторыі» і кнігі «Еўфрасіння Полацкая», як я зразумеў, на «Полацкія сустрэчы» не запрасілі.

Не запрасілі і другога карэннага палачаніна – Лявона Баршчэўскага, які абеларушвае і антычную класіку, і творы замежных пісьменнікаў нашага часу, які ў архіўных сховах знаходзіць творы нашых паэтаў пачатку ХІХ стагоддзя і з’яўляецца аўтарам падручніка з гісторыі літаратуры.

А тонкі лірык і перакладчык замежнай класікі Алег Мінкін, чыё жыццё таксама звязана з полацкай зямлёю? Калі не памыляюся, і друкавацца Алег пачаў у полацкі перыяд свайго жыцця. Жыве ён недалёка – у Вільні. І з аднае сталіцы мог бы прыехаць у другую па старой – ці не з часоў Брачыслава і Усяслава – дарозе.

А пісьменнікі, якія жывуць творчым жыццём у Полацку і Наваполацку? Цікава, на гэтыя сустрэчы запрасілі Алеся Аркуша, Ірыну Жарнасек, Вінцэся Мудрова, Лявона Неўдаха?

Ёсць падазрэнне, што ўсе гэтыя пытанні – рытарычныя. Гэтае свята, гэтыя сустрэчы не для Арлова, не для Баршчэўскага з Мінкіным, і нават не для ўсіх літаратараў, якія жывуць і працуюць у Полацку і Наваполацку. Мусіць, недастаткова яны патрыятычныя, няправільна любяць Радзіму і неадэкватна ставяцца да яе гісторыі.

Комментарии37

Сейчас читают

Стала известна личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь2

Стала известна личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь

Все новости →
Все новости

Раскрыты подробности убийства в Ушачах новорожденного ребенка

Вынесен приговор 54 обвиняемым по делу мошеннических колл-центров3

Львовский: Лугиной было бы хорошо жить пару столетий назад, когда было модно жаловаться на крестьян8

Apple вернула статус самой дорогой компании мира1

Во Вроцлаве задержали двух нападавших, которые жестоко избили украинскую пару. Что это за люди?38

Проходные баллы в медицинские университеты впервые существенно упали ЦИФРЫ3

Статкевич: В 1917 году принцип «Война до победного конца» уже привел Россию к национальной катастрофе39

Советский модернизм Ташкента признали всемирным наследием ЮНЕСКО. В Минске его обшивают керамогранитом и отказываются брать под охрану12

В Московской области после атаки БПЛА загорелся Чеховский регенеративный завод1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала известна личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь2

Стала известна личность белоруски, которая погибла в Батуми. Вместе с ней в перевернутом микроавтобусе была дочь

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць