Літаратура3737

«Нашы» і «Нянашы»

Некалі Уладзімір Жылка назваў крывіцкаю Меккаю слаўную Вільню. Учора я даведаўся, што на статус Меккі ў нас прэтэндуе слаўны Полацк. І не проста Меккі, не крывіцкай Меккі (хоць і сталіца крывічоў), а Меккі літаратурнай.

«Полацк як літаратурная Мекка» – такі загаловак мае карэспандэнцыя Ірэны Кацяловіч ва ўчарашнім нумары «Звязды». З гэтай карэспандэнцыі я даведаўся, што 3–4 чэрвеня Полацкі райвыканкам, выдавецкі дом «Звязда» і Нацыянальная бібліятэка ладзяць у слаўным горадзе на Дзвіне літаратурна-краязнаўчае свята «Полацкія сустрэчы». Каардынатарам гэтай імпрэзы прызначаны карэнны палачанін Навум Гальпяровіч.

З гутаркі карэспандэнткі «Звязды» са спадаром Гальпяровічам мне стала вядома, што на свята з Даўгаўпілса (колішняга Дзвінска) запрошаныя член Саюза пісьменнікаў Латвіі і Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька і кіраўніца тамтэйшага цэнтру беларускай культуры Жанна Раманоўская, з Масквы прыедзе таксама член двух творчых саюзаў Валеры Казакоў, сваёй прысутнасцю свята ўганаруюць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Савіцкі ды Зіновій Прыгодзіч з Менска, галоўная рэдактарка «Літаратуры і мастацтва» Таццяна Сівец ды намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, а з Беластока ў Полацк прыедзе Міра Лукша. Вельмі аўтарытэтны «дэсант», сказаў Навум Гальпяровіч. І не забыў адзначыць: «У маёй творчасці таксама шмат месца займае Полацк і яго гісторыя».

Карэспандэнтка спытала ў спадара Гальпяровіча: «Па якім крытэрыі адбіраліся ўдзельнікі?». І пачула адказ: гэта «вядомыя беларускія пісьменнікі, якія ў сваіх творах закранаюць пытанні патрыятызму, Радзімы, любові да гісторыі».

Не ўстрымаюся тут і параю пісьменніку Гальпяровічу выказвацца больш вытанчана. Выраз накшталт «закранаюць пытанні патрыятызму, Радзімы, любові да гісторыі» у вуснах літаратара – маветон, канцылярызм. Тым больш у дачыненні да пісьменніка, які піша на мове сваёй краіны.

Карэнны палачанін Уладзімір Арлоў не «закранае пытанні патрыятызму, Радзімы, любові да гісторыі», а праймаецца імі, калі не сказаць – прасякнуты. Але аўтара «Таямніцаў полацкай гісторыі» і кнігі «Еўфрасіння Полацкая», як я зразумеў, на «Полацкія сустрэчы» не запрасілі.

Не запрасілі і другога карэннага палачаніна – Лявона Баршчэўскага, які абеларушвае і антычную класіку, і творы замежных пісьменнікаў нашага часу, які ў архіўных сховах знаходзіць творы нашых паэтаў пачатку ХІХ стагоддзя і з’яўляецца аўтарам падручніка з гісторыі літаратуры.

А тонкі лірык і перакладчык замежнай класікі Алег Мінкін, чыё жыццё таксама звязана з полацкай зямлёю? Калі не памыляюся, і друкавацца Алег пачаў у полацкі перыяд свайго жыцця. Жыве ён недалёка – у Вільні. І з аднае сталіцы мог бы прыехаць у другую па старой – ці не з часоў Брачыслава і Усяслава – дарозе.

А пісьменнікі, якія жывуць творчым жыццём у Полацку і Наваполацку? Цікава, на гэтыя сустрэчы запрасілі Алеся Аркуша, Ірыну Жарнасек, Вінцэся Мудрова, Лявона Неўдаха?

Ёсць падазрэнне, што ўсе гэтыя пытанні – рытарычныя. Гэтае свята, гэтыя сустрэчы не для Арлова, не для Баршчэўскага з Мінкіным, і нават не для ўсіх літаратараў, якія жывуць і працуюць у Полацку і Наваполацку. Мусіць, недастаткова яны патрыятычныя, няправільна любяць Радзіму і неадэкватна ставяцца да яе гісторыі.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?2

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць