История33

Как в деревне под Друей танцевали «Лявониху» под «Погоней» и бело-красно-белым флагом

«Беларуская Крыніца», №27, 10 жніўня 1933 года надрукавала цікавую карэспандэнцыю з вёскі Шальціны. Гэта ў Браслаўскім павеце каля Друі, цяпер Мёрскі раён. У гэтай вёсцы дзейнічаў гурток Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры, які актыўна займаўся асветніцкай працай.

Пад сьцягам Пагоні

Шальціны, Браслаўскага пав. Мала дзе ёсьць сяло, хутар у ваколіцы Гуртка Б.І.Г.іК. у Шальцінах, дзе б ня чыталі беларускай кніжкі ці газеты. Часта моладзь, якая ніколі ніякіх кніжак ня чытала, бярэ свае кніжкі з Гуртка і чытае. Песьня родная, што раз шырэй разлягаецца.

У апошніх часох драматычная секцыя Гуртка зрабіла аж тры прадстаўленьні ў суседніх сёлах: у Бабарыках, Гір’ятох і ў Якужох. Адыграны пераважна: «Гурток», «Конскі партрэт» і «Зьбянтэжаны Саўка». Найбольш людзей было ў Бабарыках, бо каля 350 асоб. У Гір’ятох, дзякуючы таму, што была благая пагода, слаба было разрэкламавана, а мяйсцовы польскі вучыцель зладзіў для нясьведамых сваіх сябраў Вейскага Ст. М. (Stowarzyszenie Młodzieży Wiejskiej, польская арганізацыя – К. Ш.) «забаву», было толькі 100 асоб.

У Якужох прадстаўленне адбылося пад голым небам. Пагода пекная. Глядзельня абстаўлена зеленяй. Сцэна аграмадная, удэкаравана вянкамі і ўзорыстымі дыванамі, а над усім, як заўсягды на нашых прадстаўленьнях бывае, у вяночку наша Пагоня з народнымі сьцягамі. Артысты йгралі без закіду, асабліва Г. Анішчанка. Уражаньне было дужа радаснае і ўрачыстае. Пасьля на сцэне адтанцавалі Лявоніху і распачаліся гульні.

Беларускае прадстаўленьне гэта ўрачыстасьць усяе ваколіцы, на яго йдуць усе, хто 20 гр. мае, а калі матка ня мае грошай, дык просіць, каб хоць ейных дзяцей пусьцілі паглядзець. Пашана роднаму слову, любоў роднай кніжкі пад сялянскай страхой даказвае, што народ наш жыве».

Г. Вайдзёнак.

Газета «Беларуская Крыніца» ўзята з інтэрнэт-сайта бібліятэкі імя Урублеўскіх (Вільня).

Комментарии3

Сейчас читают

«Требовали, чтобы я с коллегами при детях по-белорусски не разговаривала». Сталкиваются ли белорусскоязычные с буллингом в стране25

«Требовали, чтобы я с коллегами при детях по-белорусски не разговаривала». Сталкиваются ли белорусскоязычные с буллингом в стране

Все новости →
Все новости

«Белорусский силовик» разносит власти России за прекращение ударов по украинской энергетике16

«На каком рейсе он чаще всего?» В сети завирусился красивый стюард «Белавиа»2

В Кремле сообщили, на какой срок Путин пообещал Трампу не бить по Украине2

Дмитрий Басков с партнерами активно застраивают Минск и окрестности3

Трамп с семьей хотят получить 10 миллиардов долларов от Минфина США1

Apple купила секретную израильскую технологию считывания мимики1

В России школьник убил чиновника, который отвечал за блокировку интернета8

Киллеру из банды Морозова вынесли приговор в Гомеле6

Зеленский назначит спецпредставителя по Беларуси4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Требовали, чтобы я с коллегами при детях по-белорусски не разговаривала». Сталкиваются ли белорусскоязычные с буллингом в стране25

«Требовали, чтобы я с коллегами при детях по-белорусски не разговаривала». Сталкиваются ли белорусскоязычные с буллингом в стране

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць